Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1979 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | (часопіс «Першацвет», 1996) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 24 красавіка 1979, в. Ждановічы, Мінскі раён, БССР) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006 г.). Уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць»
Біяграфія
Скончыла Ждановіцкую сярэднюю школу[1], потым Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Жыве ў а/г Ждановічы Мінскага раёна, працуе настаўніцай пачатковых класаў у Ждановіцкай сярэдняй школе.
Аднойчы пісьменніца атрымала ў падарунак ад чытача чароўную палачку, упрыгожаную зоркай, і з таго часу пачала збіраць калекцыю сувеніраў і прадметаў у выглядзе зорачак.
Сям’я
Маці — Галіна Сільвестраўна Хадасевіч, выдатнік адукацыі БССР[2], бацька — Станіслаў Уладзіміравіч Хадасевіч, кіроўца 1-га класу грузавых аўтамабіляў. У Кацярыны ёсць старэйшы брат Дзмітрый і малодшая сястра Наталля.
Муж — Дзмітрый Лісавы, інжэнер-канструктар. Кацярына і Дзмітрый выхоўваюць сына Станіслава (нар. 2004), Стасік — прататып галоўнага героя казак, напісаных мамай.
Творчасць
Першыя творы з’явіліся ў 10-гадовым ўзросце. Дэбютавала ў друку ў 1996 годзе ў часопісе «Першацвет».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая працуе пераважна ў галіне дзіцячай літаратуры, але ёсць творы і для дарослых. У творах Кацярыны часта сустракаюцца касмічныя сюжэты.
Друкавалася ў часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Маладосць», «Нёман», «Родная прырода», газетах «Літаратура і мастацтва», «Мінская праўда», «Настаўніцкая газета», «Прысталічча» і інш. Творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выходзілі ў калектыўных зборніках.
У 2023 годзе ў межах III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прымала ўдзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі»[3].
- Прэзентацыя новых казак падчас «Свята дзіцячай кнігі»
- Сустрэча з чытачамі ў летнім лагеры «Папараць-кветка»
- Сустрэча з чытачамі ў летнім лагеры «Папараць-кветка»
- На III Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі
Бібліяграфія
- Кнігі
- «Падарожжы ў Чароўны Лес» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
- «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»[4][5] («Літаратура і мастацтва», 2012 г.)
- «Казкі Сіняй падушкі»[6] («Звязда», 2013 г.)
- «Казкі сівой даўніны» [7] Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2014 г.)
- «Код геніяльнасці» («Харвест», 2014 г.)
- «Казкі чараўніцы Зімы» (РВУ «Звязда», 2015 г.)
- «Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка» («Звязда»,2016 г.)
- «Таямніца незвычайнай школы» [8] (РВУ «Звязда», 2018 г.)
- «Вухуцiк. Васiльвася». Серыя «Казкi Кнiжнай феi» («Звязда», 2019 г.)
- «Нявеста для Кветкавага караля» (рус. «Невеста для Цветочного короля») (Выдавецтва «Беларусь», 2019 г.)
- Кніга-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» («Звязда», 2019 г.)
- «Добры паштальён»(«Благовест», Масква, 2020 г.)
- «Знаёмцеся — #Падабай.к@!» («Звязда», 2020 г.)
- «Зорка нябесная. Зорка зямная» (Выдавецтва «Народная асвета», 2020 г.)
- «Казкі Кветкавай феі» (Выдавецтва «Беларусь», 2020 г.)
- «Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара. Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2020 г.)
- «Палёт на Вухуцію». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2020 г.)
- «Загадка прынцэсы Агнэсы». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2021 г.)
- «Прыгоды лісачкі Красуні». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2021 г.)
- «Таямніца зачараванага балота» («Мастацкая літаратура», 2021 г.)
- «Сакрэты аднаго каралеўства». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
- «Казкі сівой даўніны». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г. Перавыданне)
- «Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
- «Вухуцік і яго таямніца». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
- «Новыя прыгоды лісачкі Красуні». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2023 г.)
- «Будь моим Ангелом!». Апавяданні. (выд. «Благовест», Масква, 2023 г.)
- «Падарунак караля». («Звязда», 2024 г.)
- Творы ў зборніках
- Казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей і падлеткаў
- «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2008 г.)
- «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»[9] («Літаратура і мастацтва», 2009 г.)
- «Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»[10][11] («Літаратура і мастацтва», 2010 г.)
- «Залаты талер» («Мастацкая літаратура», 2012 г.)
- «Пакліч у госці сонца» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
- «Митины каникулы» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
- «Детям о дружбе»… («Выдавецтва Беларускага Экзархата», 2012 г.)
- «Падарунак ад Дзеда Мароза» («Звязда», 2014 г.)
- «Падарожжы ў Чароўны лес» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2014 г.)
- «Як мядзведзь пчаляром стаў» («Звязда»,2015 г.)
- «Ад калыханкі да забаўлянкі» («Звязда», 2018 г.)
- «Беларуская зіма» («Мастацкая літаратура», 2018 г.)
- «Детям о главном» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
- «Детям о Рождестве» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
- «Беларуская вясна» («Мастацкая літаратура», 2019 г.)
- «Беларуская восень» «Мастацкая літаратура», 2019 г.)
- Дапаможнік-хрэстаматыя «Сустрэча з пісьменнікам, або Як зрабіць урок чытання любімым» (аўтабіяграфія, казкі «Вухуцік», «Шчаслівая кніга») («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2021 г.)
- «Вясёлка» (Казка «Загадка прынцэсы Агнэсы», апавяданне «Шчаслівая кніга») («Адукацыя і выхаванне», 2023)
- «Зборнік твораў для дадатковага чытання ў VI класе», серыя «Школьная бібліятэка» (Кніга-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці»; «Выдавецкі дом „Звязда“», 2023)
- «Творы для дадатковага чытання ў VI класе» Серыя «Школьная бібліятэка класікі» (Кнiга-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці»; Выдавецкі дом «Звязда», 2023)
- «Чароўная скарбніца». Зборнік твораў для дзяцей. Серыя «Сучасная беларуская літаратура» (Казачная аповесць «Вухуцік і яго таямніца»; «Аверсэв», 2023)
- Творы для дарослай чытацкай аўдыторыі
- «Вальс пад журлівымі таполямі» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
- «У храме зямнога кахання» («Мастацкая літаратура», 2009 г.)
- «Самая чароўная кветка» («Мастацкая літаратура», 2010 г.)
- «Пакуль б’ецца сэрца…» («Мастацкая літаратура», 2013 г.)
- «Міншчына літаратурная»(«Звязда», 2014 г.)
- «Радзіма. Адзінства. Перамога» («Звязда»,2015 г.)
- «На прасторах роднай Беларусі» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2015 г.)
- «Лучнасць сэрцаў і дум» («Мастацкая літаратура», 2022 г.)
- Артыкулы
- Хадасевіч-Лісавая К. Навучыць дзіця думаць // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 9 снежня 2016. — В. 4900. — № 49. — С. 5.
Прызнанне
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3». Госць: Кацярына Хадасевіч-Лісавая. 21 снежня 2015 |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая з сынам Стасам у праграме «Вялікі сняданак» на тэлеканале «СТБ». 6 лістапада 2016 |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
СУРАЗМОЎЦЫ. Аўтарская праграма пісьменніка Навума Гальпяровіча на тэлеканале «Беларусь 3». Госць: Кацярына Хадасевіч-Лісавая. 30 красавіка 2019 |
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006);
- Дыплом ІІ ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года» у галіне дзіцячай літаратуры за кнігу «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»[12];
- Дыплом «Пяцёрка лепшых кніг беларускіх аўтараў — 2014» у рэйтынгу, складзеным сталічнымі бібліятэкарамі (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»);
- Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі за шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры (да юбілею СПБ);
- Дыплом Міністэрства інфармацыі за актыўную прапаганду кнігі і чытання ў межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай»[13][14][15] 2014 г.
- Дыплом лаўрэата Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура» (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»), 2015 г.;
- Дыплом у намінацыі «Пяцёрка лепшых» за кнігу «Таямніцы незвычайнай школы». (Прэмія «Бібліязважанне»), 2018 г.
- Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі за значны творчы ўклад у беларускую літаратуру і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны, 2020 г.
- Лаўрэат Нацыянальнай літаратурная прэміі. Пераможца ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», 2020 г. (Кніга-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»)
- Прэмія імя Васіля Віткі за выдатныя нумары часопіса «Вясёлка», падрыхтаваныя ў рамках праекта «Запрошаны галоўны рэдактар», 2023 г.[16].
Заўвагі
- ↑ Знакамітыя выпускнікі Ждановіцкай сярэдняй школы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 25 мая 2015.
- ↑ Хадасевич Галина Сильвестровна(недаступная спасылка). Акадэмія падыпломнай адукацыі. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 5 студзеня 2016.
- ↑ Таццяна Барысюк Казка: набыткі і планы // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Звязда», 2023-06-23. — В. 5234. — № 25. — С. 14. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2023.
- ↑ Детские библиотеки Минска. Падарожжа ў беларускую казку XXI стагоддзя(недаступная спасылка) (22 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Таццяна Конюх. Сыну — ад матулі (3 красавіка 2012). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Вольга КУХАРСКАЯ. З чароўнай краіны(недаступная спасылка) (15 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Библиограф. Бібліятэкары прапануюць(недаступная спасылка) (25 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Святлана Вашчыла. «Я бываю рознай феяй»(недаступная спасылка) (19 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2019. Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ Брестская областная библиотека им. М.Горького. Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў (4 снежня 2014). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Алесь Карлюкевіч. Крышку пра кніжку (10 мая 2011). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Виталий Карацупа. Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў (7 красавіка 2013). Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Е. Кустова. Праздник в древнем Быхове(недаступная спасылка) (18 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
- ↑ Любоў Бяляева. Наш лепшы сябар (5 верасня 2014). Праверана 25 мая 2015.
- ↑ Мікола БЕРЛЕЖ. Лета з добрай кнiгай(недаступная спасылка) (30 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2015. Праверана 25 мая 2015.
- ↑ БЕЛТА. В Заславле наградили участников акции "Лето с хорошей книгой!" (6 верасня 2014). Праверана 25 мая 2015.
- ↑ Віншуем лаўрэатаў! // Вясёлка : часопіс. — 2014. — № 1. — С. 3.