Каханавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каханавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 172
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Каха́навіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Каханавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Задзежскага сельсавета і частка скасаванага Каркалецкага сельсавета (21 населены пункт: Азернікі, Бажкі, Барадуліна, Высоцкія, Гаі, Глазкі, Грыбоўцы, Казлоўшчына, Каркалец, Леснікова, Мурзы, Мядзведзі, Мядзведзі 2-я, Навінне, Палыкаўшчына, Піскуны, Плігаўкі, пасёлак торфазавода, Садкоўшчына, Чарняўшчына і Чыстаполле)[1]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Абразеева і Плігаўка[2]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Асвейскага пассавета перададзены вёскі Асёткі, Вышнарава, Дзедзіна і Рубаны[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 37 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Асвейскага сельсавета перададзены 7 вёсак: Абрамова, Асёткі, Вышнарава, Каменка, Кісялі, Селішча і Стралкі[5]. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны вёскі Барадуліна, Кісялі і Сямёнава[6], 22 мая 2015 года — вёска Маскалёнкі[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1502 чалавекі[8], з іх 91,1 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1172 чалавекі[10].

Крыніцы

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. 10 000 экз.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 141 Об упразднении и образовании сельских населенных пунтков Верхнедвинского района
  7. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 22 мая 2015 г. № 47 Об упразднении сельского населенного пункта Верхнедвинского района
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.