Славутасць | |
Кафедральны сабор Мікелі | |
---|---|
фінск.: Mikkelin tuomiokirkko[1] | |
61°41′21″ пн. ш. 27°16′00″ у. д. | |
Краіна | Фінляндыя |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | лютэранства |
Епархія | Дыяцэзія Мікелі |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | Іозеф Стэнбек[d][2][3] |
Дата заснавання | 1897 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | mikkelintuomiokirkkoseurakunta.fi/… |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кафедральны сабор Мікелі (фінск.: Mikkelin tuomiokirkko) — галоўная царква дыяцэзіі Мікелі, знаходзіцца ў горадзе Мікелі, Паўднёвае Сава, Фінляндыя.
Праект царквы на 1 200 месцаў быў створаны вядомым фінскім архітэктарам Іозефам Стэнбекам. Будынак быў пабудаваны ў 1896—1897 гадах у стылі неаготыкі (як і шматлікія іншыя цэрквы, спраектаваныя Стэнбекам). Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла. Званіца размяшчаецца над уваходам у заходняй частцы храма.
Алтарная карціна «Распяцце» створана ў 1899 годзе Пекам Халаненам.
Арган быў пабудаваны ў 1956 годзе на фабрыцы арганаў у Кангасала і мае 51 рэгістр.
Спасылкі
- ↑ NLS Geographic Names Register — National Land Survey of Finland. Праверана 3 студзеня 2021.
- 1 2 https://www.kyppi.fi/palveluikkuna/rapea/read/asp/r_kohde_det.aspx?KOHDE_ID=200711
- 1 2 built heritage register
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.