Хрысціянскі сабор
Кафедральны сабор Лінчэпінга
Linköpings domkyrka
58°24′40″ пн. ш. 15°37′02″ у. д.
Краіна  Швецыя
Горад Лінчэпінг
Канфесія Царква Швецыі (лютэранства)
Епархія Лінчэпінгская дыяцэзія
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і раманскі стыль
Архітэктар Хельга Сетэрваль[d]
Дата заснавання 1143
Будаўніцтва 12871435 гады
Статус Кафедральны сабор дыяцэзіі Лінчэпінга
Вышыня 107 м
Стан Дзеючы сабор
Сайт linkopingsdomkyrka.se (шведск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кафедральны сабор Лінчэпінга (шведск.: Linköpings domkyrka) — сабор у шведскім горадзе Лінчэпінгу. З'яўляецца кафедральным саборам Лінчэпінгскай дыяцэзіі Шведскай Лютэранскай Царквы.

Гісторыя

Інтэр'ер сабора

Сучаснаму сабору прыблізна 800 гадоў. Аднак яго гісторыя пачынаецца ў XI стагоддзі з драўлянай царквы, якая стаяла на гэтым месцы. Прыблізна ў 1120 годзе была пабудавана мураваная царква, якая памерамі складала прыкладна палову сучаснага будынка (даўжыня 110 метраў, вышыня вежы 107 метраў).

Прыблізна ў 1230-х гадах узнікла неабходна пабудаваць большую царкву, таму што старая была занадта маленькая. Царква была пашырана на ўсход, дабудаваны новыя хоры і трансэпт.

Наступнае пашырэнне царквы адбылося пасля каранацыі Вальдэмара I, у 1251 годзе. Памеры пабудаванай у гэты раз царквы засталіся канчатковымі да нашых дзён. У пачатку XV стагоддзі, прыблізна ў 14081420 гг., былі пабудаваны капэлы з вялікімі вокнамі і размешчаныя ў выглядзе зоркі. Капэлы былі асвечаны ў гонар Св. Андрэаса (пазней пераназвана ў гонар Св. Марыі), Св. Нікаласа і Св. Томаса.

У 1546 і 1567 гадах дах сабора гарэў пры пажарах. Галоўную вежу аднаўлялі паміж 17471758 гадамі, і зноў яна была адноўлена паміж 18771886 гадамі архітэктарам Хельга Зетэрвалем (Helgo Zettervall). Аднак падчас рэканструкцыі ў 1967 годзе была адноўлена форма даху XVII стагоддзя.

Алтарная частка распісана нарвежскім мастаком Х. Сёрэнсенам.

Дах пакрыты меднымі пласцінамі, пад уздзеяннем навакольнага асяроддзя ён набыў выразны зялёны колер.

Літаратура

  • Bengt Cnattingius: Linköpings domkyrka, Linköpings stiftsråds kyrkobeskrivningskommitté 1963
  • Nils Erik Petersson: Domkyrkan berättar, Akademi för kyrka och kultur i Linköpings stift 1992
  • Anders Eckerdal, Mats Fredrikson, Gunnar Lindqvist, Sverker Linge, Jonas Sällberg: Katedralen i Linköping, Carlssons 2001, ISBN 91-7203-384-3
  • Harald Tigerström: Linköpings domkyrkoklockor, Domkyrkans bokbord 1999

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.