Царква Швецыі | |
Кафедральны сабор Святой Марыі | |
---|---|
S:ta Maria domkyrka | |
57°38′30″ пн. ш. 18°17′52″ у. д. | |
Краіна | Швецыя |
Горад | Вісбю |
Канфесія | Царква Швецыі |
Епархія | Дыяцэзія Вісбю |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Дата заснавання | 27 ліпеня 1225 і 1225[1] |
Будаўніцтва | 1100-я — 1225, |
Сайт | visbydf.se |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кафедральны сабор Святой Марыі ў Вісбю (шведск.: Visby S:ta Maria domkyrka) — галоўная царква дыяцэзіі Вісбю Царквы Швецыі, адзіны захаваны і дзеючы сярэднявечны сабор у Вісбю, на шведскім востраве Готланд, які з'яўляецца трэцім найстарэйшым збудаваннем у Вісбю.
Гісторыя
Кафедральны сабор Святой Марыі ў Вісбю будаваўся ў Сярэднявеччы. Будаўніцтва парафіяльнага храма для шматлікай абшчыны немцаў-каталікоў, на грошы нямецкіх маракоў і купцоў, пачалося ў XII стагоддзі і было завершана ў 1225 годзе. 27 ліпеня таго ж года царква была асвячона ў імя Святой Марыі біскупам Бернгтам Магнусанам з Лінчэпінга. Царква ўяўляла сабой раманскую базіліку з апсідай, трансептам і заходняй вежай.
Праз гады царква была павялічана ў некалькі разоў, пабудаваны хоры і дзве ўсходнія вежы, пасля гэтага царква падчас рамонтных прац яшчэ неаднаразова перабудоўвалася. Пасля Рэфармацыі, у 1572 годзе царква Святой Марыі атрымала статус кафедральнага сабора. З 2003 года Кафедральны сабор Вісбю з'яўляецца таксама кафедральным саборам Царквы Швецыі за мяжой.
У адной з вежаў TeliaSonera мае ўбудаваную базу станцыі для мабільнай тэлефаніі.
Арганы
Галоўны арган кафедральнага сабора створаны шведскай арганабудаўнічай майстэрняй Åckerman & Lund і ўсталяваны ў саборы ў 1892 годзе. Харавы арган, які таксама вядомы як Марыінскі арган, навейшы і ўсталяваны ў 1984 годзе.
Галоўны орган Харавы орган
Акрамя таго, ва ўласнасці сабора маюцца яшчэ невялікія арганы-пазітывы і некаторыя іншыя гістарычныя музычныя інструменты.