Катэгат | |
---|---|
Размяшчэнне | |
56°55′42″ пн. ш. 11°25′41″ у. д. | |
Звязвае | Паўночнае мора, Балтыйскае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Катэга́т (дацк.: Kattegat, шведск.: Kattegatt) — праліў паміж усходнім берагам паўвострава Ютландыя і паўднёва-заходняй часткай Скандынаўскага паўвострава. Злучае Паўночнае мора праз праліў Скагерак з Балтыйскім морам праз пралівы Эрэсун, Малы Бельт і Вялікі Бельт. Даўжыня каля 200 км, шырыня ад 60 км на поўначы да 122 км на поўдні. Глыбіня 10—30 м, у паўночнай частцы больш 50 м.
У праліў упадаюць рэкі Гёта-Эльв, Лаган, Нісан, Этран, Віскан з боку Швецыі, а таксама рака Гудэна з боку Даніі.
Найбольш буйныя астравы — Самсё, Уруст, Лесё, Анхольт. Апошнія два нярэдка завуць дацкім «пустынным поясам», дзякуючы іх сухому летняму клімату.
У праліве прысутнічаюць два цячэння: накіраванае на поўнач меней салёнае, паверхневае, і больш салёнае, глыбіннае, накіраванае на поўдзень. Прыбярэжныя воды замярзаюць у зімовы час.
Назва Kattegat пайшла ад нідэрландскага і ніжнесаксонскага Kat (кошка) і Gat (дзірка). Яна ўзыходзіць да Сярэднявечча, калі капітаны звалі гэту вобласць вузкай, «як каціная дзірка», паколькі тут прысутнічаюць некалькі марскіх водмеляў, якія моцна абцяжарвалі суднаходства.