Катрын Денёў | |
---|---|
Catherine Deneuve | |
Імя пры нараджэнні | Катрын Фаб'ен Дарлеак |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1943[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Maurice Dorléac[d][4] |
Маці | Renée Simonot[d][4] |
Муж | David Bailey[d] |
Дзеці | Крысціян Вадзім[d] і К'яра Мастраяні |
Прафесія | акцёрка, кінапрадзюсар, кінаактрыса, мадэль, спявачка, актрыса агучвання |
Кар’ера | 1957 — наш час |
Узнагароды | Каны (2001), «Сезар» (1981, 1993) |
IMDb | ID 0000366 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Катрын Дэнёў[5] (фр.: Catherine Deneuve [katʁin dəˈnœv], народжаная Катрын Фаб’ен Дарлеак, фр.: Catherine Fabienne Dorléac 22 кастрычніка 1943) — выбітная французская актрыса , якую некаторыя называюць «апошняй мегазоркай Францыі».
Катрын Дэнёў набыла статус зоркі пасля канскага трыумфу музычнага фільма «Шэрбурскія парасоны» (1964). У наступным годзе выканала галоўную ролю ў псіхалагічным трылеры Рамана Паланскі «Агіда» — першым англамоўным фільме знакамітага рэжысёра.
Пасля гібелі ў 1967 годзе сястры, кінаактрысы Франсуаз Дарлеак, Катрын Дэнёў зноў прыцягнула да сябе ўвагу публікі і прэсы, у тым ліку і як удзельніца кінадуэта ў фільме «Дзяўчаты з Рашфора» (рэжысёр Жак Дэмі), у якім яны згулялі сясцёр Дэльфін і Саланж Гарн’е.
У наступныя гады ўмацавала рэпутацыю вядучай французскай актрысы, працуючы з такімі рэжысёрамі, як Луісам Буньюэлем («Трыстана», 1970) і Франсуа Труфо («Апошняе метро», 1980). Адной з яе самых смелых работ быў фільм Буньюэля «Дзённая прыгажуня» (1967).
Нягледзячы на неаднаразовыя запрашэнні ў Галівуд, Дэнёў засталася вядомай аўдыторыі ў Штатах пераважна як гераіня ролікаў, якія рэкламуюць парфумерную прадукцыю, і адной з вампіраў з культавага фільма «Голад» (1983).
Поспех спадарожнічаў Дэнёў і ў наступныя гады. Крытыкі асабліва добразычліва ўспрынялі яе ролю ў драме «Індакітай» (1992), які атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове. У 2002 годзе вельмі пахвальныя водгукі атрымала карціна Франсуа Азона «Восем жанчын», а за два гады да гэтага «Залатая пальмавая галіна» была прысуджана іншаму фільму з удзелам Дэнёў — «Танцорка ў цемры» Ларса фон Трыера.
Зноскі
- ↑ Catherine Deneuve // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catherine Deneuve // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.352.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Катрын Дэнёў