Катаіб Хезбала | |
---|---|
араб. كتائب حزب الله العراق | |
З'яўляецца часткай | Сілы народнай мабілізацыі |
Ідэалогія | шыіцкі ісламізм |
Рэлігійная прыналежнасць | Іслам шыіцкага толку |
Лідары | Абу Махдзі аль-Мухандзіс |
Актыўная ў |
Ірак Сірыя |
Сфарміравана | кастрычнік 2003 |
Саюзнікі | Узброеныя сілы Ірака, Узброеныя сілы Сірыі, Узброеныя сілы Ірана, Асаіб Ахль аль-Хак, Армія Махдзі, Ліва Абу аль-Фадль аль-Абас |
Праціўнікі | Ісламская дзяржава, Фронт аль-Нусра, Ісламскі фронт, ССА, Узброеныя сілы ЗША, Узброеныя сілы Вялікабрытаніі, Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку |
Колькасць членаў | за 2 000 |
Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку, Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Сайт | kataibhezbollah.me |
Катаіб Хезбала (з араб. كتائب حزب الله — Брыгада партыі Алаха) — шыіцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае на тэрыторыі Ірака і Сірыі. З’яўляецца часткай так званых спецыяльных груп — праіранскіх шыіцкіх фарміраванняў у Іраку. Актыўна ўдзельнічала ў баях супраць міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША падчас Іракскай вайны (2003—2011). Групоўка адной з першых стала выкладваць свае атакі і іх відэазапіс у Інтэрнэт. Яна таксама актыўна ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Сірыі, дзе ваюе з суніцкімі паўстанцамі на баку ўрада Башара Асада. Па даных амерыканскіх назіральнікаў, групоўка атрымлівае фінансаванне ад Ірана, і канкрэтна, ад спецпадраздзялення КВІР Кодс, якое таксама і трэніруе яе байцоў.
31 снежня 2019 года, пасля авіяўдараў ВПС ЗША па пазіцыях групоўкі, яе прыхільнікі напалі на амерыканскае пасольства ў Багдадзе.