Катарскі рыял ريال قطري | |
---|---|
| |
Код ISO 4217 | QAR |
Краіна | |
Абрэвіятура | ﷼ • .ر.ق • QR |
Манеты | 1, 5, 10, 25 і 50 дырхамаў |
Банкноты | 1, 5, 10, 50, 100 і 500 рыалаў |
Цэнтральны банк | Цэнтральны банк Катара |
Вэб-сайт | www.qcb.gov.qa |
Ката́рскі рыя́л (араб. ريال, код: QAR) — афіцыйная валюта Катара. Ён падзяляецца на 100 дыхрамаў (درهم) і мае таксама скарачэнне QR (ر.ق).
Гісторыя
Да 1966 года, Катар ужываў у якасці нацыянальнай валюты індыйскую рупію. У 1966 годзе пасля дэвальвацыі рупіі краіна, разам з іншымі краінамі Персідскага заліва выбрала шлях на ўвядзенне ўласнай валюты. Але перад гэтым Катар выкарыстоўваў паралельна і Саудаўскі рыял, потым быў уведзены Катарскі і Дубайскі рыял. Да 1973 года, Катар і Дубаі карысталіся рыялам адначасова, але пасля далучэння Дубаі да Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Катар пачаў выкарыстоўваць катарскі рыял самастойна.
Манэты
У 1966 годзе, былі ўведзеныя манеты (з назвай Катара і Дубаі) 1, 5, 10, 25 і 50 дыхрамаў. У 1973 годзе былі ўведзены новыя манэты аднолькавай вартасці, але толькі з назвай Катара.
Банкноты
У 1966 годзе, Катар і Дубаі увялі ўласныя банкноты вартасцю 1, 5, 10, 25, 50 і 100 рыялаў. Яны былі заменены ў 1973 годзе Катарскім валютным агенцтвам банкнотамі вартасцю 1, 5, 10, 50, 100 і 500 рыялаў.
Адзін катарскі рыял прыкладна каштуе 7800 беларускіх рублёў.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Катарскі рыял