Катапульта (лац.: catapulta ад грэч. καταπέλτης, katapéltēs — кідаць з сілай) — кідальная машына для стральбы па крутой траекторыі, якая прыводзілася ў дзеянне сіламі пругкасці скручаных валокнаў (жылаў, рамянёў, валасоў і пад.) для насцільнай стральбы.

Канструкцыйна складалася са станка з папярочна прымацаваным скруткам валокнаў, рычага, вертыкальна замацаванага ніжнім канцом у скрутку, вертыкальнай рамы з папярочынай, вората. Рычаг адцягваўся назад воратам і мацаваўся, у лыжку рычага ўкладаўся снарад, рычаг адпускаўся. Паваротны рух рычага рэзка спыняўся папярочынай, а снарад вылятаў з лыжкі і рухаўся далей па інерцыі.

Снарадамі маглі быць камяні, ядры, стрэлы масай 30—480 кг на адлегласць 850—250 м.

Катапульта вядомая ў Еўропе з 5 ст. да н.э. (Старажытная Грэцыя, Старажытны Рым). Ужывалася ў Еўропе да 14—15 ст.

Літаратура

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С. 322.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.