Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя | |
---|---|
Pázmány Péter Katolikus Egyetem | |
Арыгінальная назва | Pázmány Péter Katolikus Egyetem |
Заснаваны | 12 мая 1635 |
Тып | недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова |
Рэктар | Сабалч Сурамі |
Прэзідэнт | Петэр Эрдзё |
Рэктар | Géza Kuminetz[d] |
Студэнты | 9 469 (2009) |
Выкладчыкаў | 736 (2009) |
Размяшчэнне | Будапешт, Пілішчаба, Эстэргам (Венгрыя) |
Сайт | ppke.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каталіцкі ўніверсітэт Пе́тэра Па́зманя (венг.: Pázmány Péter Katolikus Egyetem) — недзяржаўны каталіцкі ўніверсітэт у Венгрыі. Розныя факультэты ўніверсітэта размяшчаюцца ў Будапешце, Пілішчабе і Эстэргаме. Універсітэт заснаваны ў 1635 годзе, носіць імя свайго заснавальніка, кардынала Петэра Пазманя. Вядомы таксама як Пазманеум. У 2009 годзе ўніверсітэт налічваў 736 выкладчыкаў і 9 469 студэнтаў[1]. Усяго за гады існавання ўніверсітэта яго скончылі каля 26 тысяч чалавек.
Гісторыя
Будапешцкі ўніверсітэт і Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя маюць агульную гісторыю. 12 мая 1635 года кардынал Петэр Пазмань падпісаў указ аб заснаванні ў горадзе Надзьсамбат (суч. Трнава, Славакія) універсітэта з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалогіі. Пазней быў адкрыты яшчэ шэраг факультэтаў. У 1777 годзе ўніверсітэт з Трнава быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пешт. Да 1844 года выкладанне ва ўніверсітэце вялося на лацінскай мове. З 1895 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца і жанчыны. У 1950 годзе факультэт тэалогіі быў вылучаны ў Каталіцкі ўніверсітэт імя Петэра Пазманя, іншыя факультэты засталіся ў складзе Будапешцкага ўніверсітэта.
Да 1992 года ўніверсітэт Петэра Пазманя меў толькі факультэт тэалогіі, іншыя факультэты Пазманеума былі заснаваны ў канцы XX — пачатку XXI стагоддзя. Факультэт гуманітарных навук адкрыты ў 1992 годзе, факультэт права і палітычных дысцыплін у 1995, факультэт інфармацыйных тэхналогій у 1998[2]. У 2008 годзе ў склад універсітэта ў якасці факультэта педагогікі быў уключаны заснаваны ў 1842 годзе педагагічны каледж Янаша Вітэза[2].
Структура
Каталіцкі інстытут Петэра Пазманя складаецца з 5 факультэтаў, інстытута кананічнага права, некалькіх лабараторый і даследчых цэнтраў.
- Факультэт тэалогіі (Будапешт)
- Факультэт гуманітарных навук (Пілішчаба). Будынкі факультэта пабудаваны ў 90-х гадах XX стагоддзя на месцы былых баракаў Савецкай арміі ў арыгінальным сучасным стылі. Архітэктар - Імрэ Макавец.
- Факультэт права і палітычных дысцыплін (Будапешт)
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій (Будапешт)
- Факультэт педагогікі імя Янаша Вітэза (Эстэргам)
Інстытут кананічнага права прызначаны для аспірантаў — выпускнікоў універсітэта. Заснаваны ў 1996 годзе дэкрэтам Святога Прастола. Размешчаны ў Будапешце.
Рэктар універсітэта — доктар Сабалч Сурамі, прэзідэнт — прымас Венгрыі, кардынал Петэр Эрдзё.
Зноскі
- ↑ Statistical Yearbook of Education 2008/2009 (PDF). Ministry of Education and Culture. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 22 сакавіка 2016.
- 1 2 Гісторыя ўніверсітэта на аф. сайце Архівавана 28 верасня 2011.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя
- Афіцыйны сайт універсітэта Архівавана 25 сакавіка 2022.