![](../I/Map_of_Roman_roads_in_Italy.png.webp)
Касіева дарога пазначана зялёным колерам
Касіева дарога (Via Cassia) — рымская дарога, пабудаваная прадстаўнікамі роду Касіяў.
Касіева дарога з’яўлялася адгалінаваннем Фламініевай дарогі, якая вяла з Рыма ў Таскану: у бок Сутры (Sutrium), Вітэрба праз Этрурыю, затым у бок Арэца (Aretium) праз правінцыю Фірэнца, далей ідзе праз правінцыю Пістоя да Лукі і Пізы, дзе злучалася з Аўрэліевай дарогай. Касіева дарога даўжынёй 130 кіламетраў і шырынёй 3 метра, захавала сваё значэнне аж да Сярэднявечча для сувязі Рыма з паўночнай Італіяй. Маршрут сучаснай дарогі SS 2 паўтарае маршрут Касіевай дарогі і носіць тую ж назву.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касіева дарога
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.