Славутасць
Касцёл
55°41′37″ пн. ш. 29°33′20″ у. д.
Краіна  Беларусь

Касцёл — каталіцкі храм у в. Белае Полацкага раёна. Невялікі драўляны храм знаходзіўся сярод вясковай забудовы[1].

Пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя, у архіўных дакументах адзначаецца пад 1841 г[1].

Архітэктура

Архітэктура храма мела рысы правінцыяльнага класіцызму. Уяўляў сабой прамавугольны ў плане зруб пад двухсхільным дахам, без асабліва вылучанай апсіды. На фасадзе 4 прысценныя іанічныя драўляныя калоны з трохвугольным франтонам у завяршэнні вылучалі галоўны ўваход. У тымпане франтона была размешчана драўляная скульптура «Укрыжаванне». Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Касцёл // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 387. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура

  • Касцёл // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 387. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.