Каталіцкі храм | |
Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
53°27′55″ пн. ш. 25°24′17″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Дзятлава |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Дзятлаўскі |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Заснавальнік | Леў Іванавіч Сапега |
Будаўніцтва | 1624—1646 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000231 |
Стан | дзйенічае |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у горадзе Дзятлава Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры ранняга барока (з рысамі рэнесансу) і віленскага барока.
Храналогія
- 1624 — фундаваны ўладальнікам мястэчка Львом Сапегай.
- 1646 — змураваны канчаткова па фундацыі К. Л. Сапегі.
- 1743 — моцна пашкоджаны пажарам.
- 1743—1751 — адноўлены архітэктарам Аляксандрам Асікевічам, па фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла.
- 1882 — пасля пажару заменены дах.
- 1900 — звонку касцёл абнесены мураванай сцяною з брамаю.
Архітэктура
Першапачатковы раннебарочны храм, які складаўся з аднанефнай залы-каталікону з далучаным да яе прэзбітэрыям з паўкруглай апсідай і дзвюма сакрысціямі па баках. Сцены каталікона ўмацаваны контрфорсамі, у чым можна бачыць праявы гатычнай традыцыі храмабудаўніцтва, рысы характэрнай для ранняга барока ВКЛ.
У сярэдзіне XVIII ст. храм быў перабудаваны ў стылі віленскага барока: з боку ўвахода былі збудаваныя дзве стромкія вежы, што надало галоўнаму фасаду надзвычайную ўзнёсласць.
У інтэр'еры зберагліся 7 алтароў 18 ст. ў стылі ракако.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 198—199.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 169—170.
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзятлава)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзятлава) на сайце Radzima.org
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзятлава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзятлава) на сайце Catholic.by (бел.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.