Каталіцкі храм | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() | |
54°14′30,24″ пн. ш. 28°30′20,76″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Адэльск |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік драўлянага дойлідства ў в. Адэльск (Гродзенскі раён).
Касцёл дзейнічае. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Гісторыя
Пабудаваны ў сярэдзіне XVIII ст., мае рысы стылю барока. У 1898 г. адноўлены.
![](../I/Adelsk%252C_Unieba%C5%ADzia%C4%87cia._%D0%90%D0%B4%D1%8D%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%252C_%D0%A3%D0%BD%D0%B5%D0%B1%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D1%8F%D1%86%D1%8C%D1%86%D1%8F_(1900).jpg.webp)
Драўляны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Адэльску быў заснаваны ў 1490 годзе. Яго фундатарам быў польскі кароль Казімір IV. Святыня была збудавана ў форме крыжа, мела адну вежу. У 1674 яе кансэкраваў кс. біскуп суфраган Слупскі.
У 1781 годзе парафія налічвала 4319 вернікаў. У яе склад уваходзілі Адэльск, Крынкі, Кузніца і інш.
Касцёл у Адэльску дзейнічаў на працягу ўсяго перыяду існавання БССР.
Архітэктура
![](../I/%D0%90%D0%B4%D1%8D%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A3%D0%BD%D0%B5%D0%B1%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D1%8F%D1%86%D1%86%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%94%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96_(01).jpg.webp)
Схема трохнефная базілікальная з трансептам, пяціграннай апсідай з дзвюма бакавымі сакрысціямі. У кампазіцыі дамінуе аб’ём цэнтральнага нефа, перакрыты высокім вальмавым дахам, вільчык якога з боку галоўнага фасада завершаны ярусным фігурным купалам на васьмігранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны падвойнымі арачнымі вокнамі з брусамі-сцяжкамі па баках і аперазаны шырокім карнізам. Ва ўнутранай прасторы дамінуе высокі цэнтральны неф, адмежаваны ад бакавых высокімі аркадамі на пяці парах слупоў і расчынены ў апсіду і крылы трансепта шырокімі арачнымі прасветамі. Над вузкім нартэксам на двух слупах галерэя хораў з арганам. Нефы і тарцы трансепта завершаныя высокамастацкімі драўлянымі алтарамі, выкананымі ў XVIII ст. ў стылі ракако: пілястры і каланады нясуць моцна крапаваныя антаблементы, на якіх узвышаюцца фігурныя шчыты з бакавымі валютамі, фігуркамі пуцці і дэкаратыўнымі вазамі.
Святыня мае галоўны алтар Адэльскай Божай Маці. Іншыя алтары (з левага боку): Сэрца Езуса, Перамянення Пана, св. Антонія Падуанскага і Шкаплернай Божай Маці. У алтарах творы жывапісу XVIII ст.
Брама і званіца
Перад касцёлам трохарачная стральчатая брама і двух’ярусная чацверыковая шатровая званіца з бутавага каменю.
Літаратура
- Адэльскі касцёл Ушэсця // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 48. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Адэльск) на сайце Radzima.org
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Адэльск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Адэльск) на сайце Catholic.by (бел.)
- slowo.grodnensis.by