Каталіцкі храм | |
Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў | |
---|---|
![]() | |
53°20′53,26″ пн. ш. 25°29′13,42″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Раготна |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Дзятлаўскі |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1840 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў — каталіцкі храм у аграгарадку Раготне Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры позняга класіцызму[1].
Гісторыя
.jpg.webp)
Парафія створана ў 1400 годзе, сённяшні касцёл пабудаваны ў 1840 годзе. У 1866 годзе быў ператвораны ў Раства-Багародзіцкую царкву і перабудаваны па праекце гродзенскага архітэктара Мікалая Ціхвінскага[2]. У 1920-я гады быў вернуты католікам. У 1947 годзе зачынены, пераабсталяваны ў краму, вернуты ў 1988 годзе[3][4]. Зноў асвячоны ў 1989 годзе. На 1997 годзе налічвалася 845 парафіян.
Архітэктура
Вырашаны магутным прамавугольным ў плане аб’ёмам, накрытым двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіраваны чацверыковымі вежамі-званіцамі і вылучаны шасцікалонным порцікам з вялізным антаблементам. Фасады рытмічна члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. На трохвугольным франтоне порціка і гранях вежаў — арачныя нішы і аконныя праёмы[1].
Зноскі
- 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78
- ↑ Раготна — парафія Святых Анёлаў Ахоўнікаў
- ↑ Касцёл святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна, вёска; Дзятлаўскі раён)
Літаратура
- Возвращение упраздненных костелов римско-католической церкви: микроанализ проблемы (нач. XX в.) / Андрей Ганчар // Шлях да ўзаемнасці : матэрыялы XV міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 13―14 лістапада 2008 года). ― Гродна, 2009. ― С. 112―115.
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 307—308
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна)
- Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ПАД ПАКРОВАМ СВЯТЫХ АНЁЛАЎ(недаступная спасылка)