Каталіцкі храм
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла
52°37′35″ пн. ш. 24°19′24″ у. д.
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Вялікае Сяло
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Пружанскі дэканат
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Вялікае Сяло Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Касцёл быў збудаваны ў канцы XX стагоддзя, у 1990-х гадах з цэглы. Фундатарам будаўніцтва выступіў біскуп, што нарадзіўся ў суседняе вёсцы Стараволя — Казімір Велікаселец[1].

Архітэктура

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам з бакавымі сакрысціямі, накрытымі агульным двухсхільным дахам, над карнізам якога выступаюць двухгранныя ліштвы арачных аконных праёмаў бакавых фасадаў. Да франтальнага фасада далучана чатырохгранная вежа-званіца пад двухгранным пакрыццём; яе першы ярус вырашаны двухгранным парталам арачнага ўваходнага праёма[2].

Зноскі

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.