Славутасць | |
Касцёл Святога Мікалая | |
---|---|
![]() | |
53°58′29″ пн. ш. 30°09′08″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Заснавальнік | Канстанцін Уладзіслаў Пац |
Дата заснавання | 1681 |
Будаўніцтва | 1750—1780 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Касцёл Святога Мікалая — каталіцкі храм у в. Княжыцы Магілёўскага раёна. Помнік архітэктуры ў стылі віленскага барока. Мураваны касцёл пабудаваны паміж у 1750—1791 гады і першапачаткова асвечаны ў гонар св. Антонія Падуанскага.
Уваходзіць у Спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі пад шыфрам 512Г000493, другая катэгорыя.
Гісторыя
![](../I/%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D1%8C%D0%B2._%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%8F%252C_%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%BD%D1%8B_%D0%B2%D0%BD%D1%83%D1%82%D1%80%D0%B8_%D1%81%D0%B5%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8F-2.jpg.webp)
У 1681 годзе тагачасны ўласнік Княжыцаў харунжы надворны літоўскі Канстанцін Уладзіслаў Пац заснаваў у паселішчы драўляны кляштар дамініканцаў ды перадаў манахам 18 тысяч злотых. Дзякуючы шчодрым ахвяраванням пераемнікаў (Крыштоф Канстанцін Пац выдаткаваў 15 тыс. злотых у 1724 годзе, Антоні Міхал Пац — 2 тыс. у 1750 годзе[1], Андрэй і Соф’я Крукоўскія — таксама 2 тысячы) у 1750 годзе пачалося будаўніцтва мураванага касцёла.
У 1780 годзе ў гонар Святога Антонія Падуанскага будынак асвяціў магілёўскі епіскап Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч[2].
Пасля супроцьрасійскага паўстання кляштар закрылі ў 1832 годзе, а касцёл — у 1863 годзе падчас паўстання Кастуся Каліноўскага. У 1865 годзе ранейшы каталіцкі касцёл ператварыўся ў праваслаўную царкву Аляксандра Неўскага. Над храмам быў надбудаваны псеўдакупал і тры «цыбулепадобныя» купалы над галоўным фасадам. Царква Аляксандра Неўскага дзейнічала да 1965 года.
Сучасны стан
Знаходзіцца ў занядбаным стане. Дах паўразбураны. Магчыма вольна пранікнуць усярэдзіну храма, а таксама ў лёхі.
- Галерэя
- Касцёл Св. Мікалая (на той час ужо царква Аляксандра Неўскага) у 1913 годзе
- Фота 2005 года. Касцёл у рыштаваннях.
Зноскі
- ↑ Рэлігійнае жыццё ў краі (Магілёўскі раён)(недаступная спасылка) // Сайт Магілёўскае абласное бібліятэкі. Дата доступу: 15 мая 2010
- ↑ Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк — фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1 Архівавана 9 красавіка 2016. // Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Магілёве. Дата доступу: 15 мая 2010
Літаратура
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 232—234.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Мікалая (Княжыцы)