Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Зыгмунта | |
---|---|
53°08′07″ пн. ш. 26°04′42″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Баранавічы |
Канфесія | Рымска-Каталіцкая Царква |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Благачынне | Баранавіцкі дэканат |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Будаўніцтва | 1996—2000 гады |
|
Касцёл Святога Зыгмунта — каталіцкі храм у Баранавічах, Брэсцкая вобласць. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Энтузіястаў і Сяржанта (Усходні мікрараён).
16 лістапада 1996 г. у свята Маці Божай Міласэрнасці кардынал Казімір Свёнтак асвяціў месца пад будаўніцтва касцёла св. Зыгмунта ў гонар Зыгмунта Лазінскага, папярэдніка кардынала Казіміра Свёнтака. Пробашчам новай парафіі стаў ксёндз Багдан Крынскі.
Будаўніцтва было завершана ў 2000 годзе.
Будынак касцёла ўзведзены ў неагатычным стылі. Сцены абліцаваныя дэкаратыўнай пліткай цёмна-карычневага колеру. Па баках ад галоўнага ўвахода размешчаны дзве магутныя вежы з крыжамі. Фасад касцёла амаль цалкам выкананы са шкла.
Спасылкі
- Часопіс "Наша вера" http://media.catholic.by/nv/n8/art13.htm
- Касцёл Святога Зыгмунта (Баранавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.