Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Духа | |
---|---|
53°37′09″ пн. ш. 23°47′45″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Дэканат Гродна-Захад |
Архітэктар | Аляксандр Адамавіч Штэн |
|
Касцёл Святога Духа — каталіцкі храм у горадзе Гродна. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча.
Гісторыя
Парафія заснавана 23 чэрвеня 2012 года. 24 мая 2015 года біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла.
Архітэктура
Праект храма распрацаваў архітэктар Аляксандр Штэн.
Касцёл збудованы з чырвонай цэглы у класічным стылі, а на званіцы знаходзіцца скульптуру святога Хрыстафора і разлічаны на 400—500 вернікаў.
У вежы над галоўным уваходам знаходзіцца невялікі звон. Храм збудованы ў форме крыжа. Звонку ўпрыгожаны рэльефнымі выявамі. У малітоўнай зале па абодвух баках ад галоўнага алтара знаходзяцца бакавыя алтары. Поруч з касцёлам знаходзіцца званіца. Справа ад касцёла знаходзіцца аднапавярховая прыхадская дом[1].
Пробашчы
- кс Павел Салабуда