Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Айца Піо | |
---|---|
55°00′52″ пн. ш. 30°47′53″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Лёзна |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Дэканат | Віцебскі дэканат |
Будаўніцтва | 2010 |
Стан | дзейнічае |
|
Касцёл Святога Айца Піо — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Лёзна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Томскага, 2[1].
Гісторыя
Парафія ў Лёзне вядзе свой пачатак са жніўня 2001 года, калі на мясцовых могілках была адпраўлена першая святая імша. Згодна з рашэннем біскупа Уладзіслава Бліна, арганізацыя новай парафіі ў Лёзне была даручана ксёндзу Андрэю Бочару, пробашчу парафіі Маці Божай з ля Салет у Віцебску.
Спачатку рэгулярныя малітоўныя сустрэчы і штотыднёвы ўдзел у эўхарыстыі адбываліся ў жылым доме спадарыні Ганны Дубікоўскай на вуліцы Гагарына. Пры ўдзеле сясцёр супольнасці Езуса Міласэрнага распачалася таксама катэхеза для дзяцей у памяшканні мясцовай сацыяльнай дапамогі. У гэты час утварылася першая парафіяльная супольнасць (20 чалавек), дзякуючы чаму стала магчымай рэгістрацыя парафіі, што ўрэшце і адбылося 14 верасня 2001 года. У жніўні 2001 года быў куплены дом па вул. Томскага, 2 з прылягаючай тэрыторыяй. Дом быў адаптаваны пад капліцу і да 2010 года ў ім адбываліся службы.
У 2010 годзе капліца была разабрана і на тэрыторыі было распачата будаўніцтва новага мураванага касцёла. У 2013 годзе быў пакладзены дах і распачаты ўнутраныя аздабленчыя працы[2].
Пробашчы парафіі
- Андрэй Бочар (2001—2002)
- Ежы Лісь (2002—2003)
- Анджэй Табор (2003—2004)
- Баляслаў Келан (2004—2005)
- Алег Півавар (распачаў служыць у 2005 годзе)
- Сяргей Мацюшонак (адміністратар з 2016)