Касцёл | |
Касцёл Перамянення Гасподняга | |
---|---|
Касцёл Перамянення Гасподняга | |
53°49′06″ пн. ш. 23°46′46″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Селіванаўцы | |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Благачынне | Сапоцкінскі дэканат |
Тып будынка | Цагляны |
Архітэктурны стыль | Неакласіцызм |
Дата заснавання | 1899 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000213 |
Стан | дзейнічае |
|
Касцёл Перамянення Гасподняга — рымска-каталіцкі храм, размешчаны на цэнтральнай вуліцы в. Селіванаўцы (Гродзенскі раён). Дзейнічае. Помнік архітэктуры неакласіцызму.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1899 годзе з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
Прамавугольны ў плане храм накрыты двухсхільным дахам, над алтарнай часткай — вальмавым. Франтон паўночнага галоўнага фасада ўсечаны, над ім — драўляная званіца з чатырохсхільным шатром. Фасады рытмічна расчлянёны нішамі і арачнымі аконнымі праёмамі, дэкары-раваны вуглавым рустам, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Гладка атынкаваныя белыя дэталі дэкору кантрастуюць з паліхромнай, фактурна насычанай бутавай муроўкай. Галоўны фасад упрыгожаны дзвюма прызначанымі пад скульптуру паўцыркульнымі нішамі і круглымі люкарнамі над імі.
У інтэр’еры 4 круглыя калоны дзеляць прастору на 3 нефы, перакрытыя плоскай столлю. Трохарачныя хоры агароджаны драўлянай балюстрадай.
Літаратура
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.