Славутасць | |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() | |
54°51′27″ пн. ш. 25°52′57″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Кемелішкі |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Астравецкі |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Станіслаў Прушынскі |
Дата пабудовы | 1781 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Кемелішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
Па адных дадзеных, касцёл пабудаваны ў 1900 годзе на месцы храма 1781 года[1]. Паводле іншых звестак, у 1900 годзе стары храм быў толькі перабудаваны[2].
Узведзены па фундацыі Станіслава Прушынскага, асвечаны ў 1799 годзе віленскім біскупам-суфраганам Давыдам Пільхоўскім. У 1886—1889 гадах пробашчам служыў вядомы рэлігійны дзеяч, гісторык рымска-каталіцкай царквы Ян Курчэўскі. У 1931 годзе пры касцёле існаваў кляштар місіянерак.
Архітэктура
![](../I/Kiemieli%C5%A1ki%252C_Narad%C5%BEe%C5%84nia._%D0%9A%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D1%96%D1%88%D0%BA%D1%96%252C_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B6%D1%8D%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F_(1900).jpg.webp)
![](../I/%D0%9A%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D1%96%D1%88%D0%BA%D1%96._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B6%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%94%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96_(02).jpg.webp)
Помнік архітэктуры барока, які ў выніку перабудовы 1900 года набыў рысы неаготыкі[2]. Таксама мае рысы мадэрну і неакласіцызму.
Крыжовы ў плане шасціслуповы храм зальнага тыпу з пяціграннай алтарнай апсідай, да якой з поўначы прымыкай сакрысція. Асноўны аб’ём і трансепт завершаныя двухсхільным дахам, пяцігранная алтарная апсіда — вальмавым. Галоўны фасад завершаны дзвюма двух’яруснымі вежамі (васьмярык на чацверыку), накрытымі спічастымі шатрамі (кожны мае чатыры дэкаратыўныя франтончыкі са шпілем). Галоўны ўваход вылучаны чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным дахам. Франтоны тарцоў трансепту завершаныя невялікім чацверыковымі шатровымі вежачкамі. Сцены знадворку гарызантальна ашаляваныя. Вокны прамавугольныя з лучковымі завяршэннямі і рамбічныя (у трансептах). Побач з касцёлам — трох’ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатровым дахам.
Аляксандр Лакотка адносіць будынак да панёманскага тыпу драўлянага сакральна-манументальнага дойлідства, прадстаўнікамі якога таксама з’яўляюцца касцёлы ў Дудах, Клюшчанах, Хоўхлаве[3].
- Палотны з касцёла
- Партрэт Ганны Прушынскай (Камароўскай)
- Партрэт Станіслава Прушынскага. XVIII ст.
- Партрэт Станіслава Прушынскага
- Арханёл Міхал. Канец XVIII ст.
- Уручэнне ружанца святому Дамініку. XVIII ст.
Зноскі
- ↑ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 240
- 1 2 Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 177
- ↑ Лакотка, А. І. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі / А. І. Лакотка. — Мн.: Беларусь, 2003. 224 с.: іл. ISBN 985-010423-6 — С. 7
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 240
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 177
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 91