Каталіцкі храм | |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
52°26′48,93″ пн. ш. 30°59′52,61″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Канфесія | Рымска-каталіцкі касцёл |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата заснавання | 1990 |
Будаўніцтва | 1896 |
Стан | Дзейнічае |
Сайт | katolik.life |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм, які знаходзіцца ў Гомелі па вуліцы Савецкай, 118.
Гісторыя
У 1989 годзе была афіцыйна зарэгістравана рэлігійная каталіцкая суполка Гомеля. Яна дамагалася будынка, дзе можна было б ладзіць набажэнства.
Месца, дзе раней знаходзіўся касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, было занятае праезжай часткай дарогі, таму вернікі папрасілі аддаць ім будынак, з якім іх хоць нешта звязвала, а менавіта будынак на Савецкай, 118, дзе раней была праваслаўная царква Раства Багародзіцы, пабудаваная у 1896 годзе на Новікаўскіх могілках. Могілкі лічыліся праваслаўнымі, але тут хавалі таксама католікаў. У часы Другой сусветнай вайны з дазволу немцаў менавіта ў будынку царквы збіраліся гомельскія каталікі. У пасляваенны час каталікі збіраліся непадалёку на вул. Песіна ў прыватным доме.
У савецкія часы храм быў адабраны ў праваслаўных, перабудавана, напрыклад, былі разабраныя купалы. Пасля 1945 года храм выкарыстоўваўся як пункт кінапракату, пасля ў ім размяшчаліся мастацкія майстэрні.
У пачатку 1990 года гарадскія ўлады перадалі будынак рымска-каталіцкай супольнасці, прадстаўнікі якой да гэтага збіраліся ў капліцы на Навабеліцкіх могілках. Тады ж былі распачаты рамонт і перабудова будынка, які атрымаў статус капліцы Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (такім чынам захавалі назву былой праваслаўнай царквы).
У 1994 годзе на базе капліцы распачалося будаўніцтва новага касцёла. Будынак былой царквы стаў трансептам храма. Да 2000 года касцёл быў пабудаваны. 9 снежня 2000 года касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі асвяціў кардынал Казімір Свёнтак.
Літаратура
- Васькоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны: Гісторыя Гомельскага дэканата. — Мн., 2011. ISBN 978-985-6825-62-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гомель)
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гомель) на сайце Radzima.org