Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай Фацімскай | |
---|---|
![]() | |
54°06′24″ пн. ш. 28°18′02″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Жодзіна |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дата заснавання | 1992 |
Будаўніцтва | 1996—2003 гады |
Стан | дзейнічае |
Сайт | catholic-zhodzina.by |
![]() |
|
![]() |
Касцёл Маці Божай Фацімскай — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці.
Гісторыя
25 сакавіка 1992 года адбыўся першы сход католікаў горада. 6 траўня 1992 года адбылася першая Святая Імша ў памяшканні дома культуры ГРЭС, якую правёў а. Юзаф Пятушка, пробашч Барысаўскай парафіі.
![](../I/%D0%96%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D0%B0%252C_%D1%84%D1%96%D0%B3%D1%83%D1%80%D0%B0_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D0%B9_%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_(05-11-2021).jpg.webp)
20 мая 1992 года ў Жодзінскім гарадскім выканкаме зарэгістравана Рымска-каталіцкая парафія імя Маці Божай Фацімскай. 4 чэрвеня 1993 года было прынята рашэнне гарадскога выканкама аб адводзе зямельнага ўчастка пад будаўніцтва касцёла. 15 мая 1994 года быў узвядзены драўляны крыж на касцёльнай тэрыторыi.
7 кастрычніка 1996 года было асвячэнна месца будаўніцтва касцёла пробашчам парафіі а. Маркам. 11 лістапада 1996 года быў закладзены першы камень падмурка касцёла.
Май — чэрвень 1997 года было скончана будаўніцтва фундамента. Ліпень — верасень 1997 года — узведзены сцены касцёла.
У 2021 годзе па ініцыятве мясцовай парафіі была ўсталявана фігура Божай Маці на ўездзе ў горад з боку Мінска.
Архітэктура
Пабудаваны паводле праекта архітэктара Інэссы Кныш з «Барысаўпраекта».
Вырашаны квадратным у плане аб’ёмам, узнятым на высокі цокаль і накрытым стромкім вальмавым дахам з металачарапіцы, у які над фасадам урэзана чатырохгранная шатровая званіца. Фасад па цэнтры крапаваны трымя зашклёнымі прасламі з зубчастымі завяршэннямі. Такой жа формай вырашаны ўваходны партал-ніша, да якога вядзе лесвічны каскад. Аналагічна трактаваны плоскасныя бакавыя фасады. Трохгранны прэсбітэрый утвораны скошанымі ў плане сакрысціямі. Аднолькавае архітэктурнае і кампазіцыйнае вырашэнне атрымала далучаная да апсіды двухпавярховая плябанія, вальмавы дах над якой завершаны чатырохгранным шатром[1].
Пробашчы
![](../I/%D0%96%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D0%B0._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D0%B9_%D0%A4%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BC%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9._%D0%9A%D1%81._%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D1%96%D0%BB_%D0%A6%D0%B2%D1%8F%D1%87%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96.jpg.webp)
- Юзаф Пятушка (1992—1993)
- Яраслаў Хыбза (1993—1994)
- Марк Жук (1995—2007)
- Вячаслаў Пялінак (1 снежня 2007 года — 30 студзеня 2009 года)
- Андрэй Сідаровіч (30 студзеня 2009 года — 1 верасня 2011 года)
- Міхаіл Цвячкоўскі (з 1 верасня 2011 года)
Вікарыі
- Аляксандр Жарнасек (2005 па 2007 год)
- Андрэй Сідаровіч (20 лютага 2008 года — 30 студзеня 2009 года)
- Павел Падмышанін (з 28 сакавіка 2010 года)
- Канстанцін Анашка (з 1 кастрычніка 2013 года)