Славутасць | |
Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі | |
---|---|
![]() | |
53°34′20″ пн. ш. 26°08′11″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Благачынне | Навагрудскі дэканат |
Дата пабудовы | 1938 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Касцёл Маці Божай Няспынай Дапамогі — рымска-каталіцкі храм у г. Карэлічы Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
Касцёл пабудаваны ў 1938 годзе на ўзвышшы ў паўночна-заходнім сектары забудовы галоўнай плошчы мястэчка на сродкі графаў Жаўтоўскіх, уладальнікаў маёнтка Рута і асаднікаў з наваколіц.
Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зачынены і ў савецкія часы выкарыстоўваўся як віна-гарэлачная крама.
Вярнулі святыню парафіянам у 1991 годзе, адразу ж пачалася рэстаўрацыя. Асвяцілі касцёл 26 верасня 1992 года пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Кансэкрацыю праводзіў архібіскуп Гданьскі Тадэвуш Гацлоўскі.
Архітэктура
Касцёл уяўляе сабой падоўжана-восевую кампазіцыю, цэнтрам якой з’яўляецца кубападобны аб’ём малітоўнай залы пад чатырохсхільным дахам, завершаны васьмігранай глаўкай з паўсферычным купалам. Апсіда паніжана, прамавугольная ў плане, з дзвюма сакрысціямі. Галоўны ўваход пазначаны аб’ёмам нартэкса-хораў з чатырохкалонным порцікам дарычнага ордара. Пры гэтым порцік выглядае так, быццам гэта сапраўдная частка ранейшай святыні XIX ст., а да яе ўжо ў стылі канструктывізму далучылі новазбудаваны касцёл.
Інтэр’ер, перакрыты плоскай бетоннай столлю, упрыгожваюць галоўны тытульны алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі і дзве алтарныя кампазіцыі: злева — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, справа — св. Казіміра.
Касцёльны ўчастак абнесены штакетнай агароджай на цагляных слупках.