Каталіцкі храм
Касцёл Божай Міласэрнасці
53°38′44″ пн. ш. 23°51′16″ у. д.
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Гродна-Захад
Архітэктар Аляксандр Адамавіч Штэн
Map

Касцёл Божай Міласэрнасці — каталіцкі храм у горадзе Гродна.

Гісторыя

Парафія Божай Міласэрнасці ў гарадскім мікрараёне Вішнявец пачала сваё існаванне 5 снежня 1995 года. Спачатку вернікі арэндавалі пад правядзенне набажэнстваў розныя памяшканні. 12 ліпеня 1999 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяцілі крыж і месца пабудовы касцёла на вул. Кабяка, 14.

21 чэрвеня 2003 года быў рукапакладзены ў сан святара першы сэрцанін на Беларусі кс. Віктар Сівіцкі.

25 траўня 2005 года гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і кардынал Станіслаў Нагі пасвяцілі вуглавы камень новага касцёла. Праект святыні ў 1998 годзе распрацаваў праектны інстытут «Гроднагражданпраект» (ГАП Штэн А. А., ГІП Казакевіч З. В.), там жа была выканана ў 2004 годзе і карэктура праекта плябаніі (ГАП Баяк О. В., ГІП Мороз С. С.).

Галоўны алтар касцёла, прысвечаны Божай Міласэрнасці (абраз гродзенскага мастака Валерыя Этоля) 23 красавіка 2006 года асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Архітэктура

Комплекс касцёла, збудаваны ў стылі неа-канструктывізму з вонкавай чырвонай цэглы, мае складаны план. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляюцца сам касцёл, малітоўная зала якога мае рамбавідны план, і высокая чацверыковая вежа-званіца. Да алтарнай частцы касцёла дабудаваны 2-павярховы аб’ём плябаніі і парафіяльнага цэнтра. Тэрыторыя касцёла ўвосень 2006 г. абнесена металічнай агароджай на каменных слупах.

Залавы інтэр’ер касцёла перакрыты сістэмай маналітных бетонных плоскіх і рабрыстых скляпенняў. Справа ад сходаў прэзбітэрыя стаіць фігура св. а. Піо. Пакуль у малітоўнай зале яшчэ ідзе будаўніцтва, святая Імша служыцца ў капліцы, якая прыбудавана злева пад хорамі. На алтарнай сцяне над табернакулем змешчана разьбяное Укрыжаванне на фоне стукавых промняў, у нішах бочных сценаў усталяваныя фігуры Маці Божай і св. Юзафа[1].

Пробашчы

  • Станіслаў Росек[2],
  • Эрнэст Будын[1].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.