Славутасць | |
Касцёл Божай Міласэрднасці | |
---|---|
![]() | |
54°09′03″ пн. ш. 25°18′39″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Благачынне | Радунскі дэканат |
Дата пабудовы | 1995 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Касцёл Божай Міласэрднасці ў г.п. Воранава пабудаваны ў 1995 годзе з цэглы ў эклектычным стылі ў архітэктурных формах стылізванай готыкі на месцы драўлянага.
Гісторыя
Касцёл быў заснаваны тут у першай палове XVI ст. па фундацыі магната Гаштольда, тагачаснага ўладальніка Блотны (пазней Воранава). Новы драўляны касцёл на цэнтральнай плошчы мястэчка быў пабудаваны ў 1705 годзе на сродкі мсціслаўскага ваяводы Аляксандра Яна Масевіча, святыня была асвечана пад тытулам святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.
У XVIII ст., калі Воранава было ва ўладанні роду Сцыпіёнаў, мястэчка атрымала статус цэнтра староства. У 1735 кашталян смаленскі і ўладальнік Воранава Ян Сцыпіён дэль Кампа і яго сын Юзаф Сцыпіён, староста лідскі, адкрылі тут школу і калегіюм ордэна піяраў. Па фундацыі воранаўскаму кляштару ў маёмасць перадаваўся маёнтак Лапацызна з вёскай Вільканцы і ахвяравалася 50000 злотых. Аднак праз 20 гадоў, у 1756, па распараджэнні адукацыйнай камісіі піяры былі пераведзены ў Ліду.
Драўляны парафіяльны касцёл, той, што пабудаваў яшчэ Масевіч, дзейнічаў у Воранаве да Другой сусветнай вайны. Гэта быў трохнававы прамавугольны ў плане безвежавы храм з трохвугольным франтонам над галоўным фасадам, які фланкавалі дзве гранёныя вежачкі. Злева ад касцёла асобна стаяла двух’ярусная таксама драўляная шатровая званіца. Касцёльны комплекс быў абнесены бутавай агароджай з трохпралётнай цаглянай і атынкаванай уваходнай брамай.
Іншых святынь на той час у воранаўскай парафіі не было. Колькасць парафіян дасягала амаль 4000.
У 1967 годзе старажытны касцёл быў знішчаны, цяпер на гэтым месцы знаходзіцца будынак клуба.
![](../I/Woronowo-pallotyni-kosciol-qs.jpg.webp)
Адраджэнне парафіі пачалося ў канцы 1980-х гадоў. Восенню 1990 за парафіяльнымі могілкамі распачалося будаўніцтва новага велічнага дзвюхвежавага касцёла з сілікатнай цэглы. У 1994 у святыні прайшло першае набажэнства, аднак будаўніцтва працягвалася і далей. 19 мая 2002 года касцёл пад тытулам Божай Міласэрнасці кансэкраваў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Гістарычны тытул святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша захавала воранаўская парафія.
З 1999 года ў комплекс касцёла ўваходзіць манаскі дом (аднапавярховы з мансардай) з капліцай св. Міхала Арханёла. У плябаніі таксама ёсць капліца. Парафіяй апекуюцца ксяндзы палаціны.
Архітэктура
Храм прамавугольны ў плане з такой жа апсідай, галоўны фасад завершаны дзвюма чацверыковымі шатровымі вежамі. Бакавыя фасады рытмічна раскрапаваны стральчатымі аконнымі праёмамі.
![](../I/Woronowo-qsqs-211.JPG.webp)
Інтэр’ер, падзелены чатырма парамі апор на тры навы, перакрыты плоскай падшыўной дашчанай столлю на бетонных бэльках. Перагародка ў выглядзе дасабаровага алтара выдзяляе за прэзбітэрыем сакрыстыю. У святыні тры алтары: галоўны — Божай Міласэрнасці, левы бакавы — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, правы — Маці Божай Фацімскай, над уваходам зроблены хоры.
Літаратура
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2001. ISBN 985-11-0199-0