Славутасць | |
Касцёл Божага Цела | |
---|---|
53°52′45″ пн. ш. 27°41′27″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Благачынне | Дэканат Мінск-Усход |
Будаўніцтва | 2018 |
|
Касцёл Божага Цела— мураваны рымска-каталіцкі касцёл, які знаходзіцца ў мікрараёне Ангарская на вуліцы Герасіменкі. Парафіяй апякуюцца айцы кармеліты босыя.
Гісторыя
Аб заснаванні парафіі Божага Цела ў Мінску было вырашана падчас святкавання ў Касцёле Года Эўхарыстыі (2005). Падпісаў гэтае рашэнне кардынал Казімір Свёнтак. Выкананне заснавання парафіі было даручана кс. Ігару Лашуку. Пасля тагачасны Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка даручыў апеку парафіяй айцам кармелітам босым.
18 студзеня 2007 года парафія Божага Цела ў Мінску была зарэгістравана. Спачатку вернікі збіраліся на малітву ў прыватных памяшканнях, а пасля (з павелічэннем колькасці парафіянаў) — у актавай зале ЖЭСа № 74.
У 2010 годзе быў абраны ўчастак зямлі пад будаўніцтва святыні, а праз год выдзены парафіяльнай супольнасці.
Асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва святыні адбылося 8 жніўня 2011 года. 3 ліпеня 2012 года Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу Маці Божай Шкаплернай.
У 2017 годзе распачалося будаўніцтва касцёла Божага Цела і кляштара кармелітаў босых пад тытулам Св. Тэрэзы ад Езуса. 31 мая 2018 года на ўрачыстай св. Імшы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч умураваў капсулу і благаславіў вуглавы камень пад будаўніцтва новага касцёла і кляштара. Вуглавы камень быў прывезены з кляштара св. Тэрэзы ад Езуса ў Авіле (Іспанія).
На сёняшні дзень трываюць мантажна-будаўнічыя працы.
Пробашчы
- а. Юрый Находка (2007—2009)
- а. Сяргей Трысцень (2009—2016)
- а. Аляксандр Стока (2016—2020)
- а. Юрый Кулай (з 2020)