Каталіцкі храм | |
Касцёл Божага Цела | |
---|---|
53°11′58″ пн. ш. 26°09′41″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
|
Касцёл Божага Цела — мураваны каталіцкі храм у в. Крошыне Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Першы касцёл у Крошыне быў пабудаваны ў 1442 годзе. У 1818 годзе быў пабудаваны новы касцёл з дрэва. У 1920-я гады ўзведзены сучасны мураваны будынак касцёла.
Архітэктура
У яго сцены ўмуроўваліся старыя надмагільныя камяні з мясцовых пахаванняў XIX ст.
У касцёле знаходзіцца жырандоля, якую ў 1881 годзе ўласнаручна вырабіў паэт і каваль Паўлюк Багрым. Жырандоля была створана на замову пана Пятра Святаполк-Завадскага для ягонай сядзібы. Пазней нашчадкі пана перадалі жырандолю ў касцёл[1].
За касцёлам знаходзіцца магіла Паўлюка Багрыма з помнікам у выглядзе стэлы з невялічкім бюстам паэта, знаходзіцца памятны валун з надпісамі па-лацінску і па-беларуску: «Vita brevis — Patria eterna», што азначае «Жыццё кароткае — Радзіма вечная»[2].