Каталіцкі храм
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
51°44′55″ пн. ш. 23°35′59″ у. д.
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у г.п. Дамачава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Касцёл, праект перабудовы з капліцы

Пабудаваны ў першай палавіне 19 ст. з цэглы, дабудаваны ў другой палавіне 20 ст.

Архітэктура

Аўтэнтычны храм, помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над працяглай пяціграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Да фасада далучаны прамавугольны нартэкс пад двухсхільным пакрыццём, трохвугольны франтон якога рытмуецца з франтонам фасада, завершаным па вуглах чатырохграннымі шатровымі пінаклямі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам на дэнтыкулах[1].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.


Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.