Касцёл | |
Касцёл Апекі Маці Божай | |
---|---|
![]() Касцёл у Каралішчавічах | |
53°48′05″ пн. ш. 27°41′43″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Каралішчавічы |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Тып будынка | касцёл |
Заснавальнік | Станіслаў Прушынскі |
Будаўніцтва | 1785 |
Настаяцель | Вячаслаў Дубавец |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
|
![]() |
Касцёл Апекі Маці Божай — рымска-каталіцкі касцёл у в. Каралішчавічы Мінскага раёна.
Гісторыя
![](../I/Karali%C5%A1%C4%8Davi%C4%8Dy._%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_(1914).jpg.webp)
![](../I/Karali%C5%A1%C4%8Davi%C4%8Dy._%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_(1914)_(2).jpg.webp)
Драўляны касцёл (Апекі) Маці Божай у Каралішчавічах пабудаваны ў 1785 годзе фундацыяй Станіслава Прушынскага, і потым падтрымліваўся ў добрым стане клопатамі роду Прушынскіх[1].
У касцёле Апекі Маці Божай, верагодна, былі ахрышчаны ўраджэнцы Каралішчавіч Ганна Цюндзявіцкая (дзявоч. Прушынская), аўтарка гаспадарчага даведніка «Літоўская гаспадыня», і Язэп Пушча (сапр. Плашчынскі, 1902—1964), беларускі паэт. Сястра Ганны Цюндзявіцкай (Прушынскай) — Міхаліна Семірадская (Прушынская), маці польскага і рускага мастака Генрыха Семірадскага, які ў 1873 годзе ў касцёле Апекі Маці Божай узяў шлюб са сваёй 18-гадовай кузінай Марыяй Прушынскай. У 1861 годзе касцёл наведаў, у сувязі з пабудовай тут мінскім майстрам А. Бяляўскім новага аргану, кампазітар Станіслаў Манюшка, які склаў апісанне аргана[2]. Паводле энцыклапедыі Nasze Kościoły, на касцельным цвінтары было некалькі магіл вядомых людзей, не названых, аднак, па імені.
У савецкі час касцёл быў перабудаваны пад клуб і выпаў з поля зроку гісторыкаў архітэктуры і мастацтвазнаўцаў, у даведніках пазначаўся як страчаны. У 2008 годзе выяўлены ў выглядзе захаванага будынку клубу даследчыкам касцельнай архітэктуры Д. Салашам, які таксама ўвёў у абарот серыю фотаздымкаў касцёла на рубяжы XIX—XX ст. аўтарства Яна Балзукевіча. Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў (у т.л. старшыні мясцовага парафіяльнага камітэту), пры перабудове ў клуб (мабыць у 1930-я) пераносу будынка не адбывалася. Працяглы час клуб не дзейнічаў і будынак быў занядбаны, была сур’ёзная пагроза яго пашкоджання або страты.
У наш час будынак быў перададзены рыма-каталіцкай парафіі Св. Станіслава і 13 красавіка 2014 года адбылася першая святая імша ў адноўленым касцёле[3].
Зноскі
- ↑ Nasze Kościoły / pod redakcją Ks. Jozafata Żyskara. — Warszawa, 1914.
- ↑ Ruch muzyczny, 1861, …
- ↑ Адбылася імша ў адноўленым касцёле ў Каралішчавічах