Касцявыя рыбы | |||||||||||||||||||||
Скалярыі | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||||||||
|
Касцявыя рыбы (Osteichthyes) — клас водных пазваночных.
Падзяляецца на 2 падкласы: прамянёвапёрыя (Actinopterygii) і лопасцевапёрыя (Sarcopterygii), 11 надатрадаў, 38 атрадаў, каля 20 тыс. відаў. З'явіліся ў канцы сілуру (каля 410 млн. гадоў назад). У сучаснай іхтыяфауне прэсных і марскіх вадаёмаў складаюць больш за 96 % відаў, на Беларусі 58 відаў.[1]
Даўжыня ад 7 мм (некаторыя бычкі) да 7 м (бялуга), маса да 1,5 т. Унутраны шкілет у большасці рыб касцявы, толькі ў нямногіх храстковы, але ўмацаваны накладнымі покрыўнымі касцямі. Жаберныя шчыліны прыкрыты з бакоў жабернымі накрыўкамі. Луска пласціністая, касцявая.
Дыханне шчэлепнае, зрэдку лёгачнае (у дваякадыхальных). Развіты плавальны пузыр. Апладненне вонкавае, зрэдку ўнугранае.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ БелЭн у 18 т. Т.8.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.