Косцевічы, Касцевічы — вялікалітоўскі шляхецкі род. Родапачынальнік Станіслаў у канцы XV стагоддзя быў намеснікам ковенскім. Значнымі асобамі былі яго сыны: Януш (каля 1460 — 1527), маршалак дворны з 1510 года, ваявода віцебскі і падляшскі; Венцлаў (каля 1470 — 1532), намеснік дарсунішскі, маршалак дворны з 1511 года. Венцлаў у 1519 годзе атрымаў прывілей на пажыццёвае валоданне Кобрынскім княствам. Яго адзіны сын Пётр памёр маладым, на ім род Касцевічаў скончыўся.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.