Кастусь Цвірка
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Канстанцін Аляксеевіч Цвірка
Дата нараджэння 28 сакавіка 1934(1934-03-28) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Дэбют 1951
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кастусь Цвірка (28 сакавіка 1934, Зялёная Дуброва, Мінская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец.

Біяграфія

Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958—1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя».

Кандыдат гістарычных навук (1972).

З 1995 г. — кіраўнік і галоўны рэдактар праекта «Беларускі кнігазбор»[1].

Творчасць

Друкуецца з 1951 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці „вясковага лірніка“» (1975). Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш.

Аўтар мастацкіх нарысаў, звязаных з літаратурнымі мясцінамі Беларусі — «Дарога ў сто год» (1974), «Той курган векавечны» (1985), а таксама манаграфіі «Слова пра Сыракомлю» (1975). Суаўтар кнігі «Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму» (1989) (разам з Г.Каханоўскім, Л.Малаш, 1989). Складальнік тома «Вяселле. Абрад» (1978), кнігі ўспамінаў пра З.Бядулю (з Я.Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я.Чачота «Наваградскі замак» (1989)[2], зборніка «Філаматы і філарэты» (1998)[3].

Выступае ў друку з артыкуламі па культуры мовы.

Прызнанне

Гл. таксама

Зноскі

  1. Кастусь Цвірка. ПрайдзіСвет. Праверана 6 лютага 2019.
  2. Цвірка Кастусь. Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік. Праверана 6 лютага 2019.
  3. Філаматы і філарэты. Бібліятэка МДУ імя А. А. Кулешова. Праверана 6 лютага 2019.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.