Славутасць | |
Кастрычнік | |
---|---|
![]() | |
53°54′38″ пн. ш. 30°19′31″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | Магілёў |
Архітэктар | Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка |
Дата заснавання | 1969 |
Дата пабудовы | 1969 год |
Сайт | kinook.by |
![]() |
«Кастрычнік» — шырокафарматны кінатэатр у Магілёве, размешчаны па праспекце Міру, 23.
Гісторыя
Адкрыты ў 1969 годзе. На 1-м паверсе знаходзяцца глядзельная зала на 800 месцаў і касавая зала. У савецкія часы ў вестыбюлі пастаўлены гульнявыя аўтаматы, у фае 2-га паверху — устаноўка дзённага кіно, відэазала. Праводзіліся рэтраспектыўныя і тэматычныя паказы кінастужак, арганізуюцца выстаўкі фотапрац і выяўленчага мастацтва. Пры кінатэатры працаваў клуб выхаднога дня для падлеткаў і кінатэатр маладзёжнага фільма.
Архітэктура
![](../I/%D0%92%D0%B8%D0%B4_%D0%B8%D0%B7_%D0%B3%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%B8%D1%86%D1%8B_%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D1%91%D0%B2_%D0%BD%D0%B0_%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%9C%D0%B8%D1%80%D0%B0_(%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%96%D0%BA).jpg.webp)
Кінатэатр пабудаваны па праекце архітэктара А. Кучарэнкі ў маляўнічым месцы, недалёка ад Пелагееўскага гарадзішча. Пры будаўніцтве ўдала выкарыстаны пагорысты рэльеф, у які арганічна ўпісалася парадная лесвіца, якая вядзе да галоўнага уваходу кінатэатра. Будынак павернуты адносна чырвонай лініі забудовы пр. Міру, што дае магчымасць успрымаць яго з розных краявідных пунктаў горада. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка грунтуецца на спалучэнні глухой сцяны 2-га паверху (аформлена пано на тэмы Вялікага Кастрычніка) і зашклёнага аб’ёму 1-га паверху, дзе размешчаны фае, буфет, касавая зала.
Літаратура
- «Кастрычнік» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.