Каспар Весель | |
---|---|
нарв.: Caspar Wessel | |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1745[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1818[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, картограф |
Навуковая сфера | матэматыка |
Альма-матар | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Каспар Весель (8 чэрвеня 1745, Ёнсруд, Нарвегія — 25 сакавіка 1818, Капенгаген) — дацка-нарвежскі матэматык, па прафесіі каморнік. Аўтар твору «Аб аналітычным прадстаўленні напрамкаў» (1799), прысвечанага тэорыі вектараў на плоскасці і ў прасторы, у якім упершыню дадзена геаметрычнае прадстаўленне камплексных лікаў. На працягу стагоддзя праца Веселя заставалася невядомай, а яе вынікі адкрываліся ізноў.
Біяграфія
Весель нарадзіўся ў Вестбю, Нарвегія. У 1763 годзе, скончыўшы сярэднюю школу, ён адправіўся ў Данію для далейшага навучання. У 1778 годзе ён атрымаў ступень Candidatus juris. З 1794 г. ён працаваў у якасці інспектара (з 1798 як Каралеўскі інспектар Тапагеадэзіі).
Матэматычныя аспекты геадэзіі, прывялі яго да вывучэння геаметрычнага значэння камплексных лікаў. Яго асноўная праца, «Om directionens analytiske betegning / Аб аналітычным прадстаўленні кірункаў», была апублікавана ў 1799 годзе дацкай каралеўскай акадэміяй навук і літаратуры. Паколькі гэта было ў Даніі, то публікацыя засталася практычна незаўважанай, і тыя ж вынікі былі пазней самастойна знойдзены Жанам Арганам і Карлам Гаусам.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Caspar Wessel // Brockhaus Enzyklopädie