Касмічныя войскі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (КВ УС Расіі) | |
---|---|
Гады існавання | 2001—2011 |
Краіна | Расія |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Расіі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Тып | Войскі |
Функцыя | забеспячэнне бяспекі ў касмічнай сферы |
Колькасць | 150 000 чалавек |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Гл. камандуючыя |
Вядомыя камандзіры | Аляксандр Валянцінавіч Галаўко[d] |
Касмічныя войскі — род войскаў, узброеных касмічнымі апаратамі. Асноўнай задачай Касмічных войскаў з’яўляюцца:
- супрацьракетная абарона,
- нанясенне адказнага (або прэвентыўнага) ракетнага ўдару па тэрыторыі суперніка,
- сталая разведка тэрыторый патэнцыйнага суперніка з дапамогай спадарожнікаў,
- збор інфармацыі з арбіты і аказанне інфармацыйнай падтрымкі іншым родам войскаў.
Ваенна-касмічныя сілы Расіі створаны ў 1992 годзе. У 1997 годзе падпарадкаваны Ракетным войскам стратэгічнага прызначэння.
Падрыхтоўкай афіцэраў для Касмічных войскаў займаецца Ваенны інжынерна-касмічны ўніверсітэт імя А. Ф. Мажайскага. Арбітальная групоўка Расійскай Федэрацыі складаецца з 95 айчынных касмічных апаратаў. З іх 40 спадарожнікаў абароннага прызначэння, 18 — падвойнага прызначэння і 38 касмічных апаратаў навуковага і сацыяльна-эканамічнага прызначэння (для параўнання, ЗША мае 413 штучных спадарожнікаў, Кітай — 34).
Дзень Касмічных войскаў Расіі адзначаецца 4 кастрычніка.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.