Касмі́чная ско́расць[1][2] (першая 1, другая 2, трэцяя 3 і чацвёртая 4), ці касмі́чная ху́ткасць — гэта найменшая скорасць, пры якой якое-небудзь цела, свабодна рухаючыся з паверхні нябеснага цела, зможа:

  • 1 (кругавая скорасць) — стаць спадарожнікам нябеснага цела (гэта значыць круціцца па кругавой арбіце вакол НЦ на нулявой або вельмі малой вышыні адносна паверхні);
  • 2 (парабалічная скорасць) — пераадолець гравітацыйнае прыцягненне нябеснага цела і адысці на бесканечную адлегласць;
  • 3 — пакінуць зорную сістэму, пераадолеўшы прыцягненне зоркі;
  • 4 — пакінуць галактыку.

Другая касмічная скорасць у разы большая за першую.

Першая і другая касмічныя скорасці для розных аб'ектаў

Нябеснае целаМаса (у адносінах да масы Зямлі)v1, км/сv2, км/с
Месяц0,01231,6802,375
Меркурый0,0553,054,3
Марс0,1083,5465,0
Венера0,827,35610,22
Зямля17,9111,2
Уран14,515,622,0
Нептун17,524,0
Сатурн95,336,0
Юпітэр318,361,0
Сонца333 000437617,7
Сірыус В325 67510 000
Нейтронная зорка666 000200 000
Кваркавая зорка832 500300 000
Чорная дзірка832 500 — 5,6×1015немагчыма

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
  2. Касмічная скорасць // Беларуская энцыклапедыя т. 8, с. 149.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.