![](../I/Piers_Sellers_spacewalk.jpg.webp)
Касманаўт, ці астранаўт, — чалавек, які праводзіць выпрабаванні і эксплуатацыю касмічнай тэхнікі ў касмічным палёце[1].
Паняцце касмічнага палёту ў розных краінах рознае. Паводле класіфікацыі Міжнароднай федэрацыі аэранаўтыкі (ФАІ), касмічным лічыцца палёт, вышыня якога перавышае 100 км. Паводле класіфікацыі Ваенна-паветраных сіл ЗША (ВПС ЗША, United State Air Forces, USAF), касмічным палётам лічыцца палёт, вышыня якога перавышае 50 міль (80 км 467 м). У Расіі ж касмічным палётам завецца арбітальны палёт, — гэта значыць апарат павінен зрабіць хоць бы адзін віток вакол Землі. Менавіта таму агульная колькасць касманаўтаў адрозніваецца ад крыніцы да крыніцы.
![](../I/Gennady_Padalka_with_Orlan_suit.jpg.webp)
На 31 снежня 2010 года налічвалася 517 чалавек, якія здзейснілі арбітальны касмічны палёт; 7 чалавек[2][3][4][5], якія здзейснілі касмічны палёт па балістычнай траекторыі вышынёй больш 100 км (класіфікацыя ФАІ); 6 чалавек, якія здзейснілі касмічны палёт па балістычнай траекторыі вышынёй больш 50 міль, але ніжэй 100 км (класіфікацыя ВПС ЗША).
Сярод касманаўтаў 56 жанчын.
Па даных на 1 мая 2009 года, касманаўты планеты правялі за межамі Землі звыш 10 000 чалавека-дзён [6], уключаючы больш 100 чалавека-дзён выхадаў у адкрыты космас. Прадстаўнікі 36 краін пабывалі на арбіце Зямлі (Гл. Першыя палёты касманаўтаў розных краін свету, табліца).
![](../I/Astronauts_by_country_date_first_spaceflight.PNG.webp)
Зноскі
- ↑ Космонавт(недаступная спасылка) (БСЭ)
- ↑ Алан Шэпард пазней здзейсніў арбітальны касмічны палёт, аблёт Месяцы і пасадку на яго ў рамках місіі «Апалон-14» (камандзір экіпажа)
- ↑ Вірджыл Грысам таксама пазней здзейсніў арбітальны касмічны палёт, «Джэміні-3»
- ↑ Васіль Лазараў і Алег Макараў здзейснілі незапланаваны субарбітальны палёт, карабель не выйшаў на арбіту па прычыне аварыі носьбіта
- ↑ Тры чалавека са згаданых сямі ляталі не на касмічных караблях, а на самалётах-ракетапланах North American X-15 (1963) і SpaceShipOne (2004)
- ↑ Сумарны налёт касманаўтаў на КК розных тыпаў. — з сайта Аляксандра Анікеева: Пілатуемая касманаўтыка ў лічбах і фактах Архівавана 30 снежня 2006.. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касманаўт
- Пілатуемыя касмічныя палёты ў 1961—1972 гг.
- Encyclopedia Astronautica (англ.)