Касач | |||||||||||||||||
Iris germanica — тыпавы від рода Касач | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Iris L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Касач[3] (Iris) — род шматгадовых карэнішчавых раслін сямейства Касачовыя. Касачы сустракаюцца на ўсіх кантынентах. Род налічвае каля 800 відаў з найбагацейшай разнастайнасцю формаў і адценняў. За гэта ён і атрымаў сваю назву (грэч. ἶρῐς — вясёлка).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 1. Касач сібірскі (Iris sibirica)]] 2. Iris graminea |
Апісанне
Сцёблы — адзіночныя або пучкамі, простыя ці галінастыя.
Лісце — плоскае, мечападобнае, сабрана большай часткай у аснавання сцябла.
Каранёвая сістэма размешчана ў верхнім ворным пласце.
Кветкі — адзіночныя або ў суквеццях, у асобных відаў злёгку духмяныя. Кветкі касач вельмі своеасаблівыя: у іх няма чашалісцікаў і пялёсткаў. Форма кветкі блізкая па будове да архідэі. Калякветнік — трубчасты. Асновы пялёсткаў зрастаюцца ў трубку, унутры якой знаходзіцца нектар. У Беларусі касачы квітнеюць з канца мая і да ліпеня.
Касачы адрозніваюцца высокай зімаўстойлівасцю, да глебы непатрабавальныя, але не пераносяць моцна ўвільготненай глебы, таму іх лепш высаджваць на схілах. Кветкі вырошчваюць на адным месцы да сямі гадоў.
Геаграфія роду
Арэал роду Iris ахоплівае рэгіёны Паўночнага паўшар'я з умераным і субтрапічным кліматам. На поўначы яны распаўсюджаныя амаль да 70° паўночнай шыраты (у Паўночна-Усходняй Азіі і на Алясцы), на поўдні — ад 30° паўночнай шыраты, амаль да тропікаў (правінцыя Гуандун у Кітаі). Найбольшая колькасць відаў прыпадае на краіны Міжземнамор'я, Паўднёва-Заходнюю і Сярэднюю Азію.
У дзікай прыродзе Беларусі 3 віды[4]:
- Iris aphylla L. — Касач бязлісты, ці Касач сіні
- Iris pseudacorus L. — Касач жоўты, ці Вужачкі, ці Косіца, ці Кастанік, ці Касарыкі, ці Касачы, ці Кошыц, ці Шаторак, ці Гуркі свіныя, ці Ужачкі
- Iris sibirica L. — Касач сібірскі, ці Касіца, ці Дзікія агуркі, ці Зязюльчын гашт, ці Калацец
Сінонімы
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
Літаратура
- Бурава Э. А. Касач // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 510—511.
Спасылкі
- Касатик — род Iris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)