Карэка
| ||||||||||||||||
Карэка (італ.: Coreca [ˈkorekɑː] , неап.: Coraca/Corica) — фрацыёнэ ў Італіі, у складзе камуны Амантэя правінцыі Казенца рэгіёна Калабрыя. Насельніцтва 500 чал. (2013).
Геаграфія
Карэка размешчаная на ўзбярэжжы Тырэнскага мора і мяжуе з акругавым горадам Амантэа на поўдні, дзе мяжа пачынаецца з Кампора-Сан-Джавані. Тэрыторыя збольшага прадстаўляе скалісты мыс, на раўніне ляжыць цэнтр горада. Яна таксама ўключае пагоркі і шырокія пляжы. Клімат мяккі.
Эканоміка
Асноўнай крыніцай эканомікі Карэкі, а таксама бліжэйшага мястэчка Кампора-Сан-Джавані з’яўляецца турызм і гатэльны сектар, развітыя дзякуючы прыгажосці мясцовага ўзбярэжжа. Ёсць таксама некаторыя невялікія фабрыкі, якія працуюць у галінах харчовай, механічнай і мэблевай прамысловасці.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.