Вёска
![]() Агульны выгляд, удалечыні касцёл
Карыцін на карце Польшчы ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||
Карыцін[1] (польск.: Korycin) — вёска ў Польшчы, за 39 км на захад ад Сакулкі і за 44 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Кумялцы. Уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Карыцін. Насельніцтва 530 чалавек (2006).
Гісторыя
![](../I/Karycin%252C_Ad%C5%A1uka%C5%84nia_%C5%9Aviatoha_Kry%C5%BEa._%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%86%D1%96%D0%BD%252C_%D0%90%D0%B4%D1%88%D1%83%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B6%D0%B0_(1900).jpg.webp)
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню ўпамінаецца ў XVI стагоддзі пад назвай Дуброўка як вёска Комельскага ключа Сакольскага лясніцтва. У 1571 годзе тут быў пабудаваны касцёл. Вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
15 студзеня 1671 года кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі надаў Карыціну гарадскія правы паводле Холмскага права (пацверджаны 21 студзеня 1677 года каралём і вялікім князем Янам Сабескім). Згодна з прывілеем жыхары мястэчка таксама атрымалі права на два бясмытныя кірмашы ўвосень і ўвесну на дзень Святога Крыжа. У 1661 годзе тут збудавалі новы драўляны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Карыцін апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, горад апынуўся ў Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.
20 лютага 1875 года з’явіўся праект гарадскага герба: у чырвоны полі залаты нарог, з абодвух бакоў якога такія ж каласы[2].
Найноўшы час
Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Карыцін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве.
З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Карыцін акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Карыцін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Карыцін Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: ~1883 год — 631 чал. (258 муж. і 373 жан.), з іх 169 каталікоў, 1 праваслаўны і 461 іўдзеяў[3]
- XXI стагоддзе: 2006 год — 530 чал.
Славутасці
- Касцёл Адшукання і Узвышэння Святога Крыжа (1899—1905)
- Могілкі: каталіцкія, іўдзейскія
Галерэя
- Краявіды Карыціна
- Касцёл
- Плябанія
- Ветраны млын
- Адміністрацыя гміны
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 168.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 425.
Літаратура
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карыцін