
Палачкі карыцы і молатая карыца з цэйлонскага карычнага дрэва
Карыца, або цынамон — высушаная кара галін карычных дрэў роду карычнік.
Матава-жоўта-бурага колеру, з тонкім пахам. Таўшчыня слоя 0,5 мм. Змяшчае эфірны алей (1-2 %), крухмал, гумі, цукар, дубільныя рэчывы.
Лепшыя гатункі карыцы робяцца з кары цэйлонскага і кітайскага карычных дрэў. Ужываюць у кандытарскай прамысловасці, кулінарыі, медыцыне, фармакалогіі і парфумерыі (карычны алей).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 576 с.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карыца
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.