Карын Альвтэген | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1965[1] (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Mikael Nord Andersson[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, пісьменніца |
Жанр | крымінальны раман[d] |
Мова твораў | шведская мова |
Прэміі |
Шкляны ключ (2001) |
karinalvtegen.com (англ.) | |
![]() |
Карын Альвтэген (швед. Karin Alvtegen; нар. 8 чэрвеня 1965, Хускварна, Швецыя) — шведская пісьменніца, якая працуе ў дэтэктыўным жанры. Дзеянне псіхалагічных трылераў Альвтэген звычайна адбываецца ў Швецыі.
Біяграфія
Другі раман Альвтеген, «Страта», быў узнагароджаны вядучай скандынаўскай прэміяй у галіне дэтэктыўнай літаратуры Шкляны ключ у 2001 годзе.[2] У 2009 годзе, пасля выхаду амерыканскага выдання, раман быў намінаваны на Прэмію Эдгара Алана По за лепшы раман.[3] У 2006 годзе раман паслужыў асновай для тэлевізійнага серыяла «Missing», рэжысёрам якога стаў Ен Мэдэн.
Раман Альвтэген 2005 года «Сорам» увайшоў у шорт-ліст прэміі за лепшы дэтэктыўны раман, перакладзены на англійскую мову, Duncan Lawrie International Dagger, якая ўручаецца брытанскай Асацыяцыяй пісьменнікаў-крыміналістаў.
У 2013 годзе Карын захварэла на міялгічны энцэфаламіеліт, або сіндром хранічнай стомленасці, што, па сутнасці, перашкодзіла ёй пісаць.[4] У чэрвені 2019 года Альвтэген абвясціла, што стане паслом Фонду адкрытай медыцыны, арганізацыі, якая фінансуе даследаванні міялгічнага энцэфаламіеліта, або сіндрома хранічнай стомленасці.[5]
Карын Альвтэген — траюрадная пляменніца дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.[6]
Бібліяграфія
Раманы
- Skuld (1998)
- Saknad (2000)
- Svek (2003)
- Skam (2005)
- Skugga (2007)
- En sannolik historia (2010)
- Fjärilseffekten (2013)
Сцэнарыі
- Hotet (2004)
Зноскі
- ↑ Karin Alvtegen // Babelio — 2007.
- ↑ «Winners» Архівавана 24 снежня 2009 года., Glasnyckeln, passagen.se, Retrieved 20 May 2009
- ↑ «2009 Edgar Nominees» Архівавана 7 сакавіка 2012., Mystery Writers of America, theedgars.com, Retrieved 20 May 2009
- ↑ Svenska Dagbladet, interview 2017-12-08 (на шведскай мове)
- ↑ Award-Winning Swedish Author Karin Alvtegen Makes a ME/CFS Announcement. 25 june 2019. Open Medicine Foundation.
- ↑ «My great aunt» by Karin Alvtegen
Спасылкі
- Вэб-сайт Карын Альвтэген
- Карын Альвтэген на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
Швецыя