Карыбскі крызіс | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Халодная вайна | |||
| |||
Дата | 14 – 28 кастрычніка 1962 | ||
Месца | Куба | ||
Вынік |
Мірнае вырашэнне:
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карыбскі крызіс — надзвычай напружанае супрацьстаянне паміж Савецкім Саюзам і Злучанымі Штатамі адносна размяшчэння Савецкім Саюзам ядзерных ракет на Кубе ў кастрычніку 1962. Кубінцы называюць яго «Кастрычніцкім крызісам» (ісп.: Crisis de Octubre), у ЗША распаўсюджана назва «Кубінскі ракетны крызіс» (англ.: Cuban missile crisis).
Крызісу папярэднічала размяшчэнне ў 1961 годзе Злучанымі Штатамі ў Турцыі ракет сярэдняй дальнасці PGM-19 Jupiter, якія пагражалі гарадам у заходняй частцы Савецкага Саюза, дастаючы да Масквы і асноўных прамысловых цэнтраў. У адказ у якасці адэкватнай меры на Кубе былі размешчаны савецкія ракеты сярэдняй дальнасці Р-12.
Крызіс пачаўся 14 кастрычніка 1962 года, калі самалёт-разведчык U-2 ВПС ЗША ў ходзе аднаго з рэгулярных аблётаў Кубы выявіў у ваколіцах вёскі Сан-Крыстабаль савецкія ракеты сярэдняй дальнасці Р-12. Па рашэнні прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі быў створаны адмысловы Выканаўчы камітэт, у якім абмяркоўваліся магчымыя шляхі вырашэння праблемы. Некаторы час пасяджэнні выканкама насілі сакрэтны характар, аднак 22 кастрычніка Кенэдзі выступіў са зваротам да народа, абвясціўшы аб наяўнасці на Кубе савецкай «наступальнай зброі», з-за чаго ў ЗША неадкладна пачалася паніка. Быў уведзены «карантын» (блакада) Кубы.
Спачатку савецкі бок адмаўляў наяўнасць на востраве савецкай ядзернай зброі, затым — запэўніваў амерыканцаў у стрымліваючым характары размяшчэння ракет на Кубе. 25 кастрычніка фатаграфіі ракет былі прадэманстраваны на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН. У выканкаме сур'ёзна абмяркоўваўся сілавы варыянт вырашэння праблемы і яго прыхільнікі пераканалі Кенэдзі як мага хутчэй пачаць масіраваныя бамбардзіроўкі Кубы. Аднак чарговы аблёт U-2 паказаў, што некалькі ракет ужо ўсталяваны і гатовы да пуску, і што падобныя дзеянні немінуча прывялі б да вайны.
Прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі прапанаваў Савецкаму Саюзу дэмантаваць устаноўленыя ракеты і развярнуць караблі, што ішлі на Кубу, у абмен на гарантыі ЗША не нападаць на Кубу і не зрынваць рэжым Фідэля Кастра (часам паказваецца, што Кенэдзі таксама прапанаваў вывесці амерыканскія ракеты з Турцыі, але дадзенае патрабаванне зыходзіла ад савецкага кіраўніцтва). Старшыня Савета Міністраў СССР і першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў пагадзіўся, і 28 кастрычніка пачаўся дэмантаж ракет. Апошняя савецкая ракета пакінула Кубу праз некалькі тыдняў, і 20 лістапада блакада Кубы была знятая.
Літаратура
- Фурсенко А., Нафтали Т. Безумный риск, издательство РОССПЭН, 2006
- Микоян С. А. Анатомия Карибского кризиса., издательство Academia, 2006. ISBN 5-87444-242-1
- П. Л. Подвиг. «Стратегическое ядерное вооружение России», М.: ИздАТ, 1998
- Allison, Graham and Zelikow, P. Essence of Decision: Explaining the Cuban Missile Crisis. New York: Longman, 1999.
- Blight, James G., and David A. Welch. On the Brink: Americans and Soviets Reexamine the Cuban Missile Crisis. New York: Hill and Wang, 1989.
- Brugioni, Dino A. Eyeball to Eyeball: The Inside Story of the Cuban Missile Crisis. New York: Random House, 1991.
- Divine, Robert A. The Cuban Missile Crisis. New York: M. Wiener Pub.,1988.
- Fursenko, Aleksandr, and Naftali, Timothy; One Hell of a Gamble — Khrushchev, Castro and Kennedy 1958—1964; W.W. Norton (New York 1998)
- Giglio, James N. The Presidency of John F. Kennedy. Lawrence, Kansas, 1991.
- Gonzalez, Servando The Nuclear Deception: Nikita Khrushchev and the Cuban Missile Crisis; IntelliBooks, 2002 ISBN 0-9711391-5-6
- Kennedy, Robert F. Thirteen Days: A Memoir of the Cuban Missile Crisis; ISBN 0-393-31834-6
- May, Ernest R., and Philip D. Zelikow., eds. The Kennedy Tapes: Inside the White House During the Cuban Missile Crisis. Concise Edition. New York: W.W. Norton, 2001.
- Nuti, Leopoldo (ed.) I «Missili di Ottobre»: La Storiografia Americana e la Crisi Cubana dell’Ottobre 1962 Milano: LED, 1994.
- Thompson, Robert S. The Missile of October: The Declassified Story of John F. Kennedy and the Cuban Missile Crisis.
- Diez Acosta, Tombs. October 1962: The 'Missile' Crisis As Seen From Cuba. Pathfinder Press, New York, 2002.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карыбскі крызіс
- Успаміны Мікіты Сяргеевіча Хрушчова пра Карыбскі крызіс
- Фотакопія першай старонкі ліста М. С. Хрушчова прэзідэнту Кенэдзі 24 кастрычніка 1962 г.. Сховішча Нацыянальнай Бібліятэкі Кангрэса ЗША.
- Пасланні Кенэдзі і Хрушчова 23 і 24 кастрычніка 1962 г.
- Зварот М. С. Хрушчова да Д. Ф. Кенэдзі падчас Карыбскага крызісу. 27.10.1962 г. і адказ Д. Кенэдзі М. С. Хрушчову. 28.10.1962 г.
- Храналогія крызісу на сайце Хронас
- Карыбскі крызіс(недаступная спасылка). Нарыс М. Статкевіча 2004 г.
- Карыбскі крызіс: пералом. За кулісамі гісторыі. Архівавана 13 снежня 2006. Артыкул І.Хлебнікава ў часопісе «Аглядальнік».
- Карыбскі крызіс
- Карыбскі крызіс
- Карыбскі крызіс 16-28 кастрычніка 1962 года
на англійскай мове:
- Рассакрэчаныя дакументы і г. д. (англ.). Даныя «Нацыянальнага архіва па бяспецы», няўрадавай незалежнай арганізацыі ЗША.
- Транскрыпты і аўдыёзапісы нарад ExComm Архівавана 28 красавіка 2006. (англ.). Паданы Праграмай прэзідэнцкіх гуказапісаў Архівавана 28 красавіка 2006. Цэнтра Мілера, Універсітэт Вірджыніі.
- 13 дзён—сорак гадоў праз Архівавана 18 лютага 2004. (англ.) — Robert S. McNamara.
- Магнітафонныя запісы дэбат паміж Джонам Кенэдзі і яго саветнікамі падчас крызісу (англ.)
- Сустрэча ўдзельнікаў Карыбскага крызісу, кастрычнік 2002 (англ.)
- John F. Kennedy in History: Cuban Missile Crisis Архівавана 24 красавіка 2010. (англ.)