Карпілаўка
Характарыстыка
Даўжыня 12 км
Басейн 53 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне паўднёвая ўскраіна вёскі Барсукі
  Вышыня больш за 175,3[1] м
  Каардынаты 53°48′03″ пн. ш. 28°42′48″ у. д.
Вусце Уса
  Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Карпілаўка
  Каардынаты 53°44′43,30″ пн. ш. 28°40′15,20″ у. д.
Ухіл ракі 1,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Уса  Бярэзіна  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Чэрвеньскі раён
physical
Карпілаўка (рака)
Карпілаўка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Карпі́лаўка — рака ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уса (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Барсукі Лядскага сельсавета, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Карпілаўка Лядскага сельсавета. На рацэ каля вёсак Ведрыца і Карпілаўка сажалка Ведрыца-Карпілаўка[2] — помнік прыроды мясцовага значэння (выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі, з’яўляецца месцам адпачынку).

Каля ракі вёскі Юравічы, Красная Змена, Ведрыца, Карпілаўка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-82. Выданне 1982 г.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз. — С. 428.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ліст карты N-35-82. Выданне 1982 года. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 20. — 60 с. 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.