Карнеліус Бліс | |
---|---|
Род дзейнасці | купец, палітык, скарбнік |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1833[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1911[1][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Cornelius Newton Bliss Jr.[d] і Lillie P. Bliss[d] |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карнеліус Ньютан Бліс (англ.: Cornelius Newton Bliss; 26 студзеня 1833, Фол-Рывер, штат Масачусетс — 9 кастрычніка 1911) — амерыканскі палітычны дзеяч, член Рэспубліканскай партыі. Пры прэзідэнце Уільяме Мак-Кінлі займаў пасаду міністра ўнутраных спраў ЗША ў 1897—1899 гадах.
Біяграфія
Бліс зрабіў паспяховую кар’еру ў аптовым гандлі. Ён быў старшынёй рэспубліканцаў у штаце Нью-Ёрк у 1887—1888 гадах.
Бліс першапачаткова быў прапанаваны пасаду міністра фінансаў ва ўрадзе Уільяма Мак-Кінлі, але ён адказаў адмовай. Але пазней ён прыняў прапанову ўзначаліць міністэрства ўнутраных справаў. На гэтай пасадзе ён засяродзіў сваю ўвагу на пытаннях лясной гаспадаркі, а таксама на становішча карэннага насельніцтва ЗША (індзейцаў). Пайшоў у адстаўку ў 1899 годзе.
Бліс адхіліў прапанову Уільяма Мак-Кінлі балатавацца на пасаду віцэ-прэзідэнта на прэзідэнцкіх выбарах 1900 года. Гэтую прапанову прыняў Тэадор Рузвельт, які і заняў пасаду прэзідэнта ЗША пасля забойства Мак-Кінлі.