«Котбус» (ням.: Cottbus) — кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашыстскіх акупантаў у Вялікую Айчынную вайну. Праводзілася супраць партызан і мясцовага насельніцтва у Бягомльскім, Лепельскім, Плешчаніцкім, Халопеніцкім раёнах 20 мая — 21 чэрвеня 1943 года спецыяльнымі карнымі часткамі СС, жандармерыяй, ахоўнымі войскамі, паліцыяй пры падтрымцы рэгулярных войск з танкамі, артылерныяй, авіяцыяй — усяго больш за 80 тыс. чалавек. У раёне Домжарыцкіх і Паліцкіх балот карнікі акружылі партызанскія брыгады «Жалязняк», «Дзядзькі Колі», імя Кірава, але ў ноч на 19 чэрвеня партызаны выйшлі з блакады. За час аперацыі карнікі спалілі дзясяткі вёсак, у тым ліку Будзяніцкая Рудня (загубілі 103 чалавекі), Жамойск (27 чалавек), Іканы і Гарэлы Луг (576 чалавек), Асовы (178 чалавек), Сасновая (96 чал.) Бягомльскага раёна, Кветча (60 чалавека), Крайцы (21 чалавека) Лепельскага раёна і іншыя: у гарадскім пасёлку Бягомль забілі 300 чалавек, загубілі каля 10 тыс. мясцовых жыхароў, вывезлі ў Германію 6053 чал., захапілі 6500 галоў жывёлы, сельгаспрадукты. Не дасягнуўшы галоўнай мэты — знішчэння партызан, фашысцкае камандаванне спыніла аперацыю.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.