Карналіт | |
---|---|
![]() | |
Формула | KCl·MgCl2·6H2O |
Сінгонія | Рамбічная (планаксіянальная) |
Колер | Блакітны, бясколерны, жоўты, белы, чырвоны |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Тлусты (нязыркі) |
Празрыстасць | Празрысты, які прасвечвае |
Цвёрдасць | 2,5 |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 1,6 г/см³ |
Карналіт — мінерал, падвойная соль хларыду калію і хларыду магнію KCl·MgCl2·6H2O.
Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, рэдка сустракаецца ў крышталях, часцей сустракаецца ў суцэльных масах.
Цвёрдасць - 2,5, шчыльнасць - 1,6 г/см ³. Па паходжанні хемагенны. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытворчасці магнію, а магній у сваю чаргу неабходны для вытворчасці стратэгічнага прадукту - тытана.
Літаратура
- Карналіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
- Карналіт у базе webmineral.com (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.